Спартовы фанатызм - небяспечная забаўка патрыётаў? (відэа) 17.04.2017

Спартовы фанатызм… Пазітыўнае захапленне ці небяспечная забаўка? «Адмарозкі» ці апантаныя заўзятары-патрыёты? Оле-оле-оле-оле! Тэма новага «Прывату» - «Футбольныя фанаты, або чыя возьме?». Госць студыі – фанат, граўндхопер Зміцер Міцкевіч. Героі выдання – футбольная заўзятарка Наталька Мотуз і фанат з 30-гадовым стажам Андрусь Анцух.


Мы трапім на стадыён і развянчаем міфы жыцця фанатаў! Глядзіце ў поўным выданні!




Эксклюзіўная гутарка з 91-гадовым сынам Якуба Коласа! (відэа) 08.04.2017

Ці адпачывае прырода на нашчадках славутых беларусаў? Ці не напружвае іх слава бацькоў ды абавязак, як кажуць, адпавядаць?

Эксклюзіў! Госць
студыі «Прыват» – малодшы сын Якуба Коласа, 91-гадовы Міхась Міцкевіч, доктар тэхнічных навук і яго сям’я  сяброўства? На якой мове размаўляла жонка паэта? І ці строга выхоўваліся дзеці і кім яны сталі? Ды шмат іншых цікавінак у поўным выданні!

"Жыццё ў натуры" (эка-відэа) 29.09.2016 2

Пра экалогію і здаровы лад жыцця сёння гаворыцца шмат. Не АЭС! Беражыце лес! Сартыруйце смецце! Спажывайце натуральнае! Пакуль нехта чакае эпохі электрамабіляў, ёсць і тыя, хто ўжо сёння вядзе цяжкую барацьбу з пластыкам і карыстае з сонечнай энергіі. А вам па сіле кінуць фастфуд і перасесці на ровар? Вы таксама хочаце зберагчы Зямлю для нашчадкаў і жыць здарова і здорава? Тады для Вас – тэма новага «Прывату» №12 – «Жыццё ў натуры».  

Распублічванне нашых герояў – глядзіце ў поўным відэавыпуску:

Госця ў студыі – экалагістка, юрыстка «Зялёнай сеткі» Іна Панчкоўская. Яна раскажа пра свой прафесійны і экалагічны досвед, а таксама пра нечаканыя прыватныя цікавосткі і раскажа, як скіроўвае сваё лібіда на карысць Планеты…

Экспертка праграмы — фуд-коўч Ксенія Вяцкая ў якасці эксперыменту пакажа, як карысна і нядорага закупіцца на Камароўскім рынку. А эканалічны актывіст і раварыст Кірыл Кудравец на прыкладзе сваіх калег і сябе самога падкажа, як зрабіць першыя крокі да эканалічнага жыцця. Падрабязней
тут.

"Навучы мяне кахацца" (цалкам, відэа) 09.09.2016

Прэм'ера! «НАВУЧЫ МЯНЕ КАХАЦЦА!» - напраўду прыватны "Прыват" атрымаўся.

Здавальненне, секс, інтымная гармонія… Хочаце даведацца пра гэта больш і на іншым узроўні? Як навучыць кахацца? Як не страціць жадання? Парады ад беларускай секс-трэнеркі. Як ураўнаважыць псіхафізіялагічны стан і палепшыць стасункі са сваймі партнёрамі? Як навучыцца атрымліваць задавальненне?


У студыі – жывыя кансультацыі ад секс-трэнеркі з гаваркім прозвішчам Марина Кахановская. Сексолаг Мікалай Хвашчынскі дае прафесійныя радзіць, ці можа быць карысным порна, а журналістка-культуролаг Анастасия Зеленкова расказвае пра інтым нашых продка. Выданне цалкамтут. Падрабязней тут.


“Зоры з асаблівым святлом" / “Прыват” з фатографам Віктарам Малышчыцам (відэа) 22.02.2016

Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Натхненне ці праца? Летуценні ці побыт? Мары і праблемы. Неба і зямля. Герой студыі “Прывату” паказвае беларускае неба і беларускую зямлю ў новым харастве. Нябесны гід, яго натхняюць таямнічыя сузор’і. Але і ў яго жыцці ёсць таямніцы і асаблівыя зорачкі… Незвычайныя дзеці – зорачкі з асаблівым святлом. Гэта клопат, але таксама і натхненне.
Госць студыі – астраном і фатограф, зоркавы тата Віктар Малышчыц, які ўпершыню распавядзе пра сваю асаблівую дачушку шырокай публіцы. Гераіня праграмы – першая у Беларусі мадэль з дыягназам ДЦП Ангеліна Уэльская і яе прыгаждуня-маці, якая перакананая, што яе дачка выйдзе на подыум разам з Анёламі Victoria's Secret. Эксперт праграмы - кіраўнік Цэнтру дапамогі аўтычным дзецям Вячаслаў Паршута, які выхоўвае сонечнага сына з адпаведным дыягназам, што і падштурхнула яго дапамагаць іншым дзеткам. “Дапамагаючы іншым – дапамагаеш сабе”, сцярджае Вячаслаў.

 

Незвычайныя ў сваёй моцы і апантанасці героі трэцяга выдання “Прывату” з Валярынай Куставай "Зоры з асаблівым святлом". Вядоўца высвятляе, адкуль бяруць сілы і натхнення яе героі і якія перашкоды і пераадоленні яны сустракаюць на сваім шляху. Ці раўнуе жонка Віктара Малышчыца яго за начных падарожжаў з зоркамі? Чым насамрэч зарабляе знаны фатограф? Ці можа кожны з гледачоў “Белсату” набыць сабе імянную зорку? Якія сузор’і маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі? Як гэта – выхоўваць дзетак-зорачак? Што трэба, каб іх жыццё было радасным і напоўненым? Як матываваць дзяцей? Напрыканцы выдання тэкст, у якім культавы фатограф беларускага неба паспрабуе ўгадаць беларускія мясціны і іншаземныя краі па фотаздымках начных зораў… Ці атрымаецца?


“Прыват” з мастачкай Нікай Сандрас: “Жыццё напаказ”: размова на пальцах (відэа) 17.02.2016 1

Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.


Прынята лічыць, што беларусы – закрытыя людзі, якія стараюцца жыць ціха і непрыкметна, і што шчасце – павінна быць ціхім. Часта сцэнай для тых, хто жыве на публіку, ёсць сацыяльныя сеткі. Кагосьці гэта раздражняе, некага натхняе, многім папросту падабаецца падглядаць за іншымі. Але ёсць сярод нас і тыя, хто не хавае свайго прыватнага жыцця ад чужых вачэй або нават жыве, як можа падацца, напаказ. І гэткая адкрытасць – вабіць! Менавіта такія яны – гераіні чарговага выдання праграмы«Прыват» з паэткаю Валярынаю Куставай. Тэма другога выдання – «Жыццё напаказ». Вядоўца высвятляе, што матывавала гераінь шчыраваць у сацыяльных сетках, выслухоўвае часам шакавальныя і правакацыйныя аповеды. Паслухайце і параўнайце: а ці змаглі б вы так «распублічніцца»? Але ўсё да пары да часу – і настае момант, калі жыццё напаказ спыняецца… Чаму? Прычыны, матывы, плюсы, мінусы, бонусы, рызыкі і небяспекі публічнага віртуальнага жыцця ў другім выданні праграмы “Прыват”.

 

На рахунку госці студыі багата скандальных публічных шчыраванняў. Часам ейныя аповеды былі правакацыйныя і шакуючымі нават для блізкіх сяброў. Раней працава на высокіх пасадах у рэкламе, выдавецкай справе і аўтабізнесе - у міжнароднай карпарацыі. Кінула працу разам з былым мужам і сябрамі. І пачала новае жыццё. Цяпер мастачка і папулярнай блогерка Ніка Сандрас. У гутарцы з госцяй студыі мы высветлім, навошта ёй была патрэбная такая колькасць споведзяў і чаму ўрэшце яе жыццё напаказ сцішылася? Гераіня сюжэта – журналістка і блогерка Ася Паплаўская. Эксперт праграмы – псіхолаг Мая Тарасевіч.




ПРЭМ'ЕРА TV-шоў "Прыват" з бізнесоўцам Сержам Наўродскім: "Сіці, гудбай!" 25.01.2016

Ну, паехалі! ПРЭМ'ЕРА новай праграмы "Прыват"! Тэма выпуску - "Сіці, Гудбай!": уцёкі ад цывілізацыі - жыццё ў Доме-мары ці ў стайне?)

Героі праграмы распавядуць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

«Прыват» сустрэўся з тымі, хто перабраўся ў вёску. Ці складана на гэта наважыцца? Гэта ўцёкі АД сябе ці ДА сябе? Госць студыі – паспяховы бізнесовец, эканамічны аналітык, гаспадар беларускага брэнду мыла і парцаляны Karali – Серж Наўродскі. Героі выдання – даўншыфіцеры і гаспадары «Гняздоўя Вятроў» у Полацкім раёне – праграміст Ratmir Максім Новікаў і ягоная жонка мастачка Элга Папова, якія жывуць у доме-стайні з трыма канямі, катамі і сабакам. Эксперт праграмы – псіхолаг-экзістэнцыяліст Алена Жук. Эксклюзіўны камент ад натхняльнага Андрэя Горвата агучаным цягам гутаркі.

 

Станьце героем «Прывату» або прапануйце тэму, праблему, гісторыю,госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкаю выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках.

"Прыват" - шчыра, востра, па-беларуску! (відэа) 18.01.2016 1

Важная ПРЭМ'ЕРА ў маім жыцці. 20 студзеня а 21.40 на "Белсаце" - прэм'ера новай аўтарскай праграмы "Прыват". Тое, што люблю і што, спадзяюся, палюбіце і вы - мая новая аўтарская праграма "Прыват". Шчыра запрашаю далучацца! У добры шлях!

Суаўтарам можа стаць кожны. Далучайцеся і прапаноўвайце. Гэта будзе супер-інтэрактыўная шчырая праграма, у якой можна стаць сустваральнікам і прапанаваць эксклюзіўныя гісторыя і цікавых герояў, якія паспяхова вырашылі свае жыццёвыя траблы ці ажыццявілі мары - і маюць чым падзяліцца (для студыі) - альбо знаходзяцца на шляху і маюць патрэбу ў разрульванні перашкодаў (для сюжэтаў). ‪Тэма прэм'ернага выдання - "Сіці, гудбай!".


Страницы: 1
Читать другие новости

Валярына Кустава