Эксклюзіўная гутарка з 91-гадовым сынам Якуба Коласа! (відэа) 08.04.2017

Ці адпачывае прырода на нашчадках славутых беларусаў? Ці не напружвае іх слава бацькоў ды абавязак, як кажуць, адпавядаць?

Эксклюзіў! Госць
студыі «Прыват» – малодшы сын Якуба Коласа, 91-гадовы Міхась Міцкевіч, доктар тэхнічных навук і яго сям’я  сяброўства? На якой мове размаўляла жонка паэта? І ці строга выхоўваліся дзеці і кім яны сталі? Ды шмат іншых цікавінак у поўным выданні!

ПЕРАЕМНАСЦЬ у беларускай культуры (відэа) 27.04.2015 1

Чорным па белым. Тэма выдання - "ПЕРАЕМНАСЦЬ у беларускай культуры".

Ці назіраецца ў беларускай культуры пераемнасць? Наколькі важна творцам валодаць акадэмічнаю школаю? Як адрозніць дылетанта ад прафесіянала? Чаму сучасныя аўтары не цікавяцца творчасцю сваіх папярэднікаў? Ці сапраўды неабходна ведаць традыцыі мастацтва сваёй краіны ды суседзяў, каб пісаць вартасныя, якасныя творы? Пра гэта і многае іншае гутараць і дыскутуюць госці праграмы – драматург, педагог Васіль Дранько-Майсюк і пісьменнік-бумбамлітавец, перакладнік «Дзядоў» Адама Міцкевіча Cерж Мінскевіч.
 
Эксперты выдання - філосаф Валянцін Акудовіч, мастак, старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца, архітэктурны крытык Аляксандра Баярынa. Глядзіце ў XV выпуску III cезона Чорным па белым на Belsat_TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.

Найстаражытнейшая прафесія (відэа) 16.12.2014 5

Што пісалі ўчора і пішуць сёння беларускія пісьменнікі аб прастытуцыі? Сумленна адлюстроўваюць рэчаіснасць ці развешваюць цэтлікі? Пра гэта ў праграме «Чорным па белым» разважаюць і спрачаюцца пісьменніца, феміністка Святлана Курс і пісьменнік ды тэолаг Віктар Шукеловіч. Эксперт праграмы - літаратуразнаўца Віктар Жыбуль.
Чорным па белым.

Глядзіце ў VІ выпуску III cезона
Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай, відэаверсія -


Творчая сям'я: выклікі і адказы (відэа) 20.10.2014 1

Ён - рок-выканаўца ды паэт, яна - акадэмічная піяністка. Які лёс прагназуе такому шлюбу беларускае грамадства? А які ён, той лёс, насамрэч? У трэцім выпуску новага сезона - "Творчая сям'я: выклікі і адказы", госці праграмы - Аляксандар Памідораў і Даша Мароз. Эксперт праграмы - музыка Марыя Калеснікава.


У новым выданні "Чорным па белым" з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Глядзець відэаверсію:

Дзеля чырвонага слоўца: Чорным па белым (+відэа) 07.10.2014 5

У новым выданні Чорным па белым, тэма праграмы - "Дзеля чырвонага слоўца".
Крытык - гуру альбо вучань? Каго і на што мусіць правакаваць крытыка - аўтара ці чытача? Ці мусіць быць мастацкая і літаратурная крытыка аб'ектыўнай? Сацыёлаг Лідзія Міхеева абвінавачвае паэтку Віку Трэнас у прэснасці, а Віка "прад'яўляе" наўзаем сваёй апанентцы выкарыстанне нецэнзурнай лексікі і суб'ектыўную выбарку аўтараў-любімчыкаў. Каментатары праграмы - Максім Жбанкоў, мэтр уласных патрабаванняў да крытычных артыкулаў (паводле гасцей праграмы), а таксама загадчыца бібліятэкі Людміла Бусел, што раіць чытаць "Кудзесніцу", каб быць абазнаным у літ.навінках школьнікам. Глядзіце ў II выданні ІІІ сезона Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.
Праграма «Чорным па белым» выходзіць на Белсат кожную другую сераду а 22:05. Выданне можна глядзець таксама ў онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру ў архіве глядзіце поўную версію праграмы.



Сціпласць таленавітых і самапіяр бяздарнасцяў (відэа) 22.09.2014 7

Поўнае выданне ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ з рэжысёрам Віктарам Аслюком і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Бульбасваркі і скандалы, піяр і прасоўванне, сціплы талент і нахабная пасрэднасць. Усё гэта тэмы дыскусіі першага выдання ЧпБ у новым сезоне.


Поўнае відэаверсія выдання "Чорным па белым" - "Сціпласць таленавітых і самапіяр бяздарнасцяў"

Можаце крычаць, здымаць фільмы пра беларускую шляхту ці паказваць камп'ютарнікаў у Менску, – гэта простым чалавекам будзе ўспрымацца як дзіўнасць і дзікасць», – заявіў рэжысёр Віктар Аслюк у праграме «Чорным па белым». Спадар Аслюк падкрэсліў у праграме, што дагэтуль беларускае грамадства застаецца вясковым. «Мы хочам разбурыць усё і хочам быць такімі сучаснымі, але, можа быць, не трэба спяшацца, – заўважыў спадар Аслюк. – Можа, у гэтым ёсць сэнс тых невялікіх магчымасцяў, якія дае мастацтва. Можа быць, нашая гісторыя такая сярмяжная, з аднаго боку, і такая трагічная з Чарнобылем і вайною, пра якую мы так нічога і не знялі». У беларускім кінамастацтве ёсць 3-4 тэмы, які носяць універсальны характар для шмат якіх людзей у свеце. «Тое, што, напрыклад, за 30 гадоў ніхто з беларусаў не падышлі да такой праблемы, як чарнобыльская, – гэта даказвае, што мы элементарныя «імпатэнты», – адзначыў рэжысёр.

Праграма «Чорным па белым» выходзіць на Белсат кожную другую сераду а 22:05. Выданне можна глядзець таксама ў онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру ў архіве глядзіце поўную версію праграмы - http://belsat.eu/be/programs/2934/24620/

Творчая эміграцыя - здрада ці выйсце? Чорным па белым (відэа) 13.06.2014 1

Тэма праграмы - "Творчая эміграцыя - здрада ці выйсце?" Ці мусіць творца пакутаваць разам са сваім народам? Ці пісаць там, дзе яму лёгка дыхаецца, дзе ён камфортна пачуваецца? Ці магчыма адчуваць Беларусь на адлегласці настолькі, каб быць адпаведным яе рэаліям у сваіх творах, жывучы за межамі Бацькаўшчыны? Госці праграмы - пісьменніца, журналістка Святлана Курс (Ева Вежнавец) і рэжысёр, дакументаліст Алег Дашкевіч. Эксперты праграмы - Лідзія Савік, Леанід Дранько-Майсюк, Наталка Бабіна. У XI выпуск Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.


Відэаверсію глядзіце на сайце Белсату.

Апошняя Калыханка Бураўкіна (відэа) 30.05.2014 2

Памёр Генадзь Мікалаевіч Бураўкін... Чалавек, які перавёў беларускае тэлебачанне на беларускую мову за 1 дзень, які напісаў Калыханку, пад якую мы выраслі, які быў дыплатам ў ААН і інтэлігентам, прыгожым чалавекам, рэдкім. Ён так кахаў і ставіўся да сваёй жонкі Юлі ўсё жыццё, як толькі можа марыць жанчына, каб да яе кахалі... Пад пільнымі парадамі і ўсмешкамі якога я гадавалася ў Доме літаратара на Фрунзэ, 5... Апошнім часам, хоць меў шнары па целе ад аперацый, - паказваў і расказваў пра іх з усмешкай, бо выжыў...

Анкалогія. Бывайце, спадар Генадзь... Плачу, развітваюся, абдымаю... Як жа цяжка на сэрцы, як цяжка...

Цяпер яны разам - сябры, беларускія паэты - Быкаў, Барадулін, Бураўкін... Дарагія, хто за Вамі... Там лягчэй, там не баліць...


*    *   *
Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.

Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Сьпяць і мышкі і стрыжы.
Сьпяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.

Калыханка на развітанне...



Назаўжды ў маім сэрцы голас Данчыка на словы Бураўкіна...

«Я не ганю землі чужыя...»

Я не ганю землі чужыя, -
Хай іх сонца не абміне.
Толькі дзе б за морам ні жыў я,
Беларусь мая снілася мне.
Так карцела - сляза закіпала, -
Каб да сэрца хаця б здалёк
Прыплывалі жалейка Купалы,
Багдановічаў васілёк...
Гэта ўсё, безумоўна, не нова.
А ці трэба, каб новым было
Поле бацькава, матчына мова
І над хатай буслова жытло?
Хіба душы свае не лечым
Ад бяздомных бядот і згрызот
Самым простым і самым вечным,
Што пранёс праз вякі народ?
І якія б шляхі ні схадзіў я,
Кліча полацкая сенажаць...
А калі не спяваць аб Радзіме,
Дык навошта наогул спяваць?

Бывайце, дзядзька Рыгор Барадулін... (відэа) 04.03.2014 1

Божа, які боль, якая страта. Не верыцца... Дзядзька Рыгор, родны... Памёр Рыгор Барадулін. Чорны, чорны, чорны дзень... Мілы Божанька, прымі светлую душу найшчырага беларуса, геніяльнага паэта, настаўніка, чалавека, што любіў жыццё... Плача ўся Беларусь. Сардэчныя спачуванні крэўным і сябрам... І чытачам.

Бывайце, дзядзька Рыгор... Абдымаю Вас з зямлі. Няхай Ойча Наш, што ў Нябёсах, Вашую душу ў мілату ды лагоду адпусьціць на вячніны вячнін. Амін.

Літаратурныя чытанні ў памяць герояў Майдану (відэа) 26.02.2014 1

Літаратурныя чытанні ў памяць герояў Майдану прайшлі 24 лютага на Сядзібе БНФ. Уладзімер Арлоў, Кася Камоцкая, Лявон Вольскі, Павел Аракелян, Барыс Пятровіч, Наталка Бабіна, Міхась Скобла, Алесь Пашкевіч, Славамір Адамовіч, Андрэй Хадановіч, Усевалад Сцебурака і многія іншыя. Дзякуй арганізатарам, добрая ініцыятыва!

Нет доступных к воспроизведению файлов
Рэпартаж і відэа з акцыі на НН тут і рэпартаж Белсату з акцыі.


"Што табе, паэту, да палітыкі?" (відэа) 10.02.2014 1

Творчасць і палітыка -- ці спалучальныя яны? А мо выключаюць адна адну ў чыстым выглядзе? Ці да іх усё ж можна прыкласці гандлёва-эканамічныя меркі? Гэтыя пытанні мы абмяркоўваем з палітычна вядомым паэтам ды знакамітым літаратарам Уладзімірам Някляевым і папулярным маладым апалітычным пісьменнікам Віталём Рыжковым. У новым выданні «Чорным па белым» вы даведаецеся, чаму Някляеў верыў ва ўласную перамогу на выбарах, пра што шкадуе, а пра што згадвае з гонарам сёння. Паэт падзяліўся, каму з кім ён здраджваў і як баяўся, што ад яго сыдзе яна... Хто гэтая яна? -- глядзіце ў выданні ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ: Што табе, паэту, да палітыкі?

ВІДЭА ВЫПУСКУ:

Колькі на Менскім кірмашы кніг на беларускай мове? 09.02.2014 3

У "Гарачым каментары" пра адкрыццё Менскага кніжнага кірмашу, незалежныя выдавецтвы, галерэю Ў, курсы "Мова ці кава", і НЕНАРМАЛЬНУЮ беларускую літаратуру як брэнд без мэнеджменгу, але з еўрапейскай перспектывай.

Недаатрыманы Нобель Чорным па белым (відэа) 09.01.2014

Традыцыйна Новы год - нагода падвынікаваць год мінулы, пацешыцца дасягненням і перамогам. Але ці было з чаго цешыцца беларускай культуры ў 2013? У выдавецтва Ігара Логвінава забралі ліцэнзію, Міністэрства культуры знізіла статус Музея Багдановіча да ўзроўню філіялу, Святлана Алексіевіч "праляцела" над Нобелеўскай прэміяй. Хто вінаваты і што рабіць? Пра гэта спрачаюцца госці праграмы "Чорным па белым" - выдавец Ігар Логвінаў і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Эксперты праграмы - празаік Барыс Пятровіч, перакладніца Марына Шода, літаратурны крытык Ганна Янкута. Першы выпуск "Чорным па белым" у новым сезоне ў новай студыі па-новаму. Тэма праграмы - "Недаатрыманы Нобель".

 


Барадуліну сёння 78! 24.02.2013 7

Барадулін кажа, што калі вершы піша - толькі тады галава не баліць... Здароўя, натхнення, дарагі і адзіны дзядзьку Рыгору! PS. Пра кнігі Рыгора Барадуліна тут: http://www.svaboda.org/content/transcript/24494722.html




"Мама -мова мая" (дзеткі чытаюць верш, відэа) 21.02.2013 4

Дзеткі на Дзень роднай мовы (верш Валярыны Куставай)







ВІДЭАВЕРШ: "МАМА - МОВА МАЯ..."






...МАМА - МОВА МАЯ...



Перад намі ставяць умовы:

маўчаць ці пазбавіцца мовы...




«Ма» —

пракрычыць дзіця,

забыўшыся на яшчэ адно «ма».

«Ма... » —

прастогне жаўнер,

не паспеўшы дагаварыць апошняе "ма".

«Ма», —

дапіша за яго першакласнік

першае сваё слова "Радзі...".

«Ма! » —

я паўтару тройчы

за тых, хто не паспеў:

«Мама!

Мама.

Мама...»



Мама - мова

мая...



- - - - - -

Як здымалі відэа (пацешныя здымкі пра здымкі)






Падрабязней тут.








Страницы: 1 2 След.
Читать другие новости

Валярына Кустава