Як Беларус стаў рэйнджэрам у Афрыцы / Прыват | Белорус стал рейнджером в Африке (відэа) 17.12.2017

Месцы сілы: свае і чужыя (відэа) 24.09.2015 2

"Месцы сілы: свае і чужыя" - прэм'ернае выданне пра таямнічае і незразумелае, але здольнае ўплываць на жыцці людзей. Нават на жыццё таго, хто не верыць у цуды і звышсілы. Што агульнага паміж старажытнай магіяй беларусаў і эквадорцаў? Як веды чалавецтва і асобныя традыцыі дапамагаюць цяпер сучаснікам? Ці варта шукаць цуду на іншым баку зямлі, калі побач ёсць сваё Палессе, шаптухі і родныя месцы сілы? Пра гэта і іншае ў праграме разважаюць і дыскутуюць падарожнік, эканаміст Вадзім Карцаў і пісьменнік Віталь Воранаў.


Чорным па белым. Тэма выдання - "Месцы сілы: свае і чужыя". Эксперт выдання - мульціфаклькларыстка Антаніна Хатэнка, даследчык індэйскіх традыцый Андрэсіта Гран'я, даследчык беларускага паганства Зміцер Скварчэўскі.
Глядзіце ў XIX выпуску IV cезона Чорным па белым на Belsat_TV з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.


Cпецвыданне: Фітнес-Шмітнес у Парыжы!) 30.07.2014 1

Блог №4 - Фітнес-Шмітнес у Парыжы! Гэтым разам – менш тэксту, больш візуалкі! “Яна была ў Парыжы – і сам Марсэль Марсо ёй нешта гаварыў…” Так, была ў Парыжы. І здымала там для вас, дарагія гледачы. Карцела перадаць увесь цуд гораду. І аспекты яго ўспрыняцця акурат у звязку з праграмаю Фітнес-Шмітнес, якой кіруюся: як адпачываць так, каб застацца задаволеным сабою і не сапсаваць здароўе.


Хтосьці называе Парыж кічаватым, халодным, дарагім і маленькім – але такі ён толькі для тых, каму горад не адкрыў сваё сэрца напоўніцу. У нашым выпадку – мы трапілі ў лік тых, каму пашанцавала паразумецца з радзімаю бліскучых паэтаў – Віёна, Апалінэра, Бадлера, Верлена, Рэмбо… З горадам асалодаў і невымоўных грахоў, якія, зрэшты, грэх абмінуць. З горадам пачуццяў, горадам даступным для разнастайных радасцяў.З горадам моды, смачнюшак і натхнёных людзей, што з шармам штовечар гуляюць па Манмартры. З горадам, дзе лепей жыць, але й паміраць – таксама нічога, бо на могілках Пэр-Лашэз вас чакае сапраўды сімпатычная кампанія – Оскар Уайлд, Эдыт Піяф, Фрэдырык Шапэн, Джым Морысан і нават наш беларус, прэзідэнты Рады БНР Мікола Абрамчык.

Я доўга думала, ці шукаць спартовую залю ў Парыжы. Але першы раз падняўшыся па бясконцых стромных прыступках парыжскага метрапалітэну, зразумела, што трэнажорка тут – непатрэбны лішак. І гэтыя колькі дзён я дам рады пратрымаць сябе ў дынаміцы. Тут быць актыўным і спартовым можна паўсюль, не ахвяруючы часам, магчыма сумяшчаць прыемнае з карысным – зрабіць прабежку па Елісейскіх Палях, узняцца па прыступках Эйфеля, вырашыцца на марш-кідок праз увесь Луўр да “Джаконды” Леанарда да Вінчы, наведаць танцавальны мітынг за вызваленне з-за кратаў прэзідэнта Кот-дЫвуара… Можна есці экзатычных слімачкоў і жабак, і нават лёгкі ранішні круасанчык – і схуднець. Галоўнае, каб затрачаная энергія перавышала энергію здабытую. Ты бярэш у Парыжа эмоцыі, але аддаеш яму сілы.

Да вашай увагі – мініфільм пра прыгоды Фітнесу-Шмітнесу ў Парыжы:

Новыя памеры ў сталіцы моды. Калі ты едзеш у Парыж і ты дзяўчына – табе абавязкова трэба прыехаць адтуль з парыжскай сукенкай. Я прывезла, нават дзве! Сяброўка з ФБ папрасіла, каб я параіла, у якіх крамах набывала НАШЫЯ памеры, бо ТАКІЯ знойдзеш не паўсюль. І мне давялося адказаць, што цяпер «нашыя» – не мае. Бо мой памер цяпер ёсць практычна ПАЎСЮЛЬ! І ў фірмовых буціках, і ў французскіх фэшн-стоках было даволі лёгка адшукаць неабходныя памеры. А калі ўладальнік крамы – абаяльны француз, пабачыў, як сукенкі сядзяць, то зрабіў зніжку 10 адсоткаў. І сказаў: “Толькі абавязкова выкарыстайце яе па прызначэнні!” Так ён сказаў пра ружовую сукенку маркі “Femmes, je vous aime” (жанчыны, я вас кахаю). Памеры мяне напраўду прыемна ўразілі…


Харчаванне ў падарожжах. На кожным кутку – кавярні. Па сеціве іх можна загугліць і спраўдзіць меню. Мяне цікавіла, каб была запечаная рыба ці морапрадукты і штосьці накшталт свежай салаткі. Гэта былі асноўныя прыёмы ежы. Порцыя былі не такія гіганцкія, як, прыкладам, у Празе ці Берліне, але і не такія маленькія. Звычайныя такія порцыя – і пад’еў, і не пераеў (бульбяныя дадаткі звычайна заставаліся ці папросту прасіла пакласці больш салаткі). Але праз тое, што я мушу харчавацца 6 разоў на дзень, брала з сабой персікі, чарэшні, арэшкі, кефірчыкі, памідоркі, – загадзя набытыя ў звычайных крамах поруч з гатэлем. Ваду падавалі ва ўсіх кавярнях перад ежай, што мяне цалкам задавальняла – можна было за 25-30 хвілінак выпіць. Але збольшага ваду я таксама насіла з сабою, штодня сыходзіла недзе па 2,5 літры, у сонечныя дні – болей. З іншага боку – і цяжар нейкі ў заплечніку, нагрузачка. Памяталася, што большую частку вады варта ўжываць у першай палове дня, каб не было ацёкаў і лепш працаваў арганізм. А ў другой – перад ежай за хвілін 30-40. Ну і проста – калі хочацца па глыточку. Да таго ж, калі шмат рухаешся на экскурсіях ці проста гулях, альбо ў пошуках магілы Джыма Морысана пад залевай ідзеш угару – піць хочацца. І гэта добра. Набывала 5 літровыя балейкі ў нумар – і не было ўвогуле праблемаў. На ўсялякі выпадак я прыхапіла крыху пратэіну (на выпадак, калі трэба будзе тэрмінова перакусіць, а магчымасці іншай не будзе) – але ён так і не прыдаўся. Хапіла пратэіну ў звараных слімачках ды жабках. Я нават некалькі разоў дазволіла сабе пірожку і круасан (да 12.00, як і завяшчаў трэнер). І ведаеце, у выніку, вярнуўшыся з Парыжу і ўзважыўшыся – я здзівілася: страціла 1,2 кг. Не набрала, а страціла! Дарэчы, не забывайцеся на наш летні таталітазатар! Агучвайце Вашыя версіі на нашых фан-старонках ці наўпрост у каментарах: колькі мусіла б скінуць за лета?!

Voyage-Party для беларусаў Варшавы 20.08.2012


Тут прасілі перадаць... 22 жніўня (серада) а 20.00 у Варшаве ў рэдакцыі часопісу Res Publica Nowa (Gałczyńskiego, 5 -  побач з вуліцай Nowy Świat) адбудзецца Voyage - Party з паэткай-падарожніцай Валярынай Куставай

У праграме дагэтуль непаказаныя ВІДЭАВЕРШЫ з падарожжаў па Латвіі, Польшчы і Італіі, а таксама шмат іншых прыемных нечаканак! Чакаем сваіх.
Страницы: 1
Читать другие новости

Валярына Кустава