"Мама -мова мая" (дзеткі чытаюць верш, відэа) 21.02.2013 4

Дзеткі на Дзень роднай мовы (верш Валярыны Куставай)







ВІДЭАВЕРШ: "МАМА - МОВА МАЯ..."






...МАМА - МОВА МАЯ...



Перад намі ставяць умовы:

маўчаць ці пазбавіцца мовы...




«Ма» —

пракрычыць дзіця,

забыўшыся на яшчэ адно «ма».

«Ма... » —

прастогне жаўнер,

не паспеўшы дагаварыць апошняе "ма".

«Ма», —

дапіша за яго першакласнік

першае сваё слова "Радзі...".

«Ма! » —

я паўтару тройчы

за тых, хто не паспеў:

«Мама!

Мама.

Мама...»



Мама - мова

мая...



- - - - - -

Як здымалі відэа (пацешныя здымкі пра здымкі)






Падрабязней тут.








Не тваімі імёнамі называюць цябе... (відэаверш) 06.10.2012

Дзе ж яшчэ, калі не ў Вільні, запісваць верш пра саматоеснасць, самаідэнтычнасць - як унутраную, так і нацыянальную.



*   *   *
калі цябе называюць па імені
і тваё імя не блытаюць з іншымі
такімі ж імёнамі як імя тваё
але не тваімі імёнамі
называюць цябе
PS. Далягляд у скоках - эксперымент.

"Здранцвеюць вусны - буду вачыма гаварыць..." (відэаверш) 12.09.2012 2

Працяг знаёмства чытачоў з аўтарскім праектам "Відэавершы".  
Гэтым разам - відэа, зробленая ў польскіх гарах Пенінах.

У іх ёсць спісы нас... (відэаверш) 27.08.2012 4

З новага праекту ВІДЭАВЕРШЫ. "У іх ёсць спісы нас..."



*  *  *

У іх ёсць спісы нас.
У нас ёсць спісы іх.
На адно цела - два сэрцы.
На адну краіну - два народы.
На адзін язык - мовы дзве.

Voyage-Party для беларусаў Варшавы 20.08.2012


Тут прасілі перадаць... 22 жніўня (серада) а 20.00 у Варшаве ў рэдакцыі часопісу Res Publica Nowa (Gałczyńskiego, 5 -  побач з вуліцай Nowy Świat) адбудзецца Voyage - Party з паэткай-падарожніцай Валярынай Куставай

У праграме дагэтуль непаказаныя ВІДЭАВЕРШЫ з падарожжаў па Латвіі, Польшчы і Італіі, а таксама шмат іншых прыемных нечаканак! Чакаем сваіх.
Страницы: 1
Читать другие новости

Валярына Кустава