Бізнесмен з ЗША размаўляе па-беларуску / Прыват | Сын футболиста Прокопенко переехал в Минск 30.09.2017

Адныя беларусы развітваюцца з Радзімай у ля-міноры, іншыя з’язджаюць з ля-мажорнымі матывамі. Вяртаюцца таксама па-рознаму. На трошкі і назаўжды. Паспяховымі і лузерамі. Размова ў новым выданні «Прывату» пойдзе пра тых, хто калісьці з’ехаў з Беларусі. Нехта плануе вярнуцца або ўжо вярнуўся. Зміцер Пракапенка – беларускі бізнесовец, які вярнуўся з ЗША і цяпер працуе ў Беларусі. Сын аднаго са славутых беларусаў ХХ стагоддзя, легендарнага футбаліста менскага «Дынама» Аляксандра Пракапенкі, талента з трагічным лёсам… Цалкам -тут.

"Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць», – так пачынае свой аповед беларуска, якая ўжо шэсць гадоў жыве ў Бразіліі. Вольга Ермалаева Франко лічыць, што беларусам можна заставацца, нягледзячы на месца побыту. А са сваім мужам, бразільцам Патэрсанам, яны на штодзень размаўляюць па-беларуску.

Іншыя героі выдання: вандроўніца, фатограф і грамадзянка свету Дана Комрад і мастак Захар Кудзін, які надоечы вярнуўся з Амерыкі, але зноў збіраецца вярнуцца туды. Чаму і навошта? А што бліжэй Вам?


Што будзе далей з «Mova ci kava»? Курсы спынілі сваё існаванне? (відэа) 16.10.2014 4

Што будзе далей з «Mova ci kava»? / Гарачы каментар / Курсы спынілі сваё існаванне?

Беларуская дзіцячая літаратура – каму яна патрэбная? (відэа) 05.05.2014 4

ІX выпуск Чорным па белым. Тэма праграмы - "Беларуская дзіцячая літаратура – каму яна патрэбная?".
Ці адчуваюць дзіцячыя пісьменнікі ўсведамленне грамадствам іхнай ролі ў фармаванні светапогляду дзіцяці? Ці не муляе нашым аўтарам слава іхных культавых скандынаўскіх калегаў-казачнікаў? Што чытаюць сённяшнія дзеці і ці можна пражыць дзіцячаму пісьменніку з творчасці, друкуючыся толькі на айчынным рынку? Госці праграмы – казачніца Алена Масла і пісьменнік Андрэй Жвалеўскі.Эксперты праграмы - Анастасія Радзікевіч, Яўгенія Пастарнак, Вольга Тамасава. Глядзіце, абмяркоўвайце разам з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.

Крыніца інфармацыі - http://goo.gl/IxUwOs

Хто страляе ў свой народ? (відэа) 18.04.2014 6

Размаўляючы па-расейску - ты страляеш у свой народ": наколькі плённая гэткая рыторыка ў Беларусі? Што памятаюць пра прымусовую беларусізацыю 90-х? У чым прычына фантастычнай папулярнасці гарадскіх моўных курсаў "Мова ці кава"? Ці магчыма прышчапіць людзям культуру і мову прымусова? Ці магчыма "насаджаць" роднае, сваё? Гарачая спрэчка паміж палітыкам Юрасём Беленькім і маскоўскай журналісткай Кацярынай Кібальчыч.

ВІДЭА ПРАГРАМЫ ЦАЛКАМ:

Мы ўсе генетычна беларускамоўныя 26.02.2014 2

«Я не понімаю по-белорусскі! — Вы што, бежанец?». Што адказваць, калі пытаюцца, чаму ты размаўляеш па-беларуску? Ці сапраўды беларуская мова — нейкі трэнд сярод моладзі і ці патрабная мове адмысловая піяр-кампанія? Адказы шукайце ў відэаверсіі «Мовы ці кавы».
Мусіла быць гэта відэа:

У Дзень роднай мовы – разам з Украінаю. Відэа-дыктоўка. 22.02.2014 4

Нашумелыя моўныя курсы «Мова ці кава» адмыслова ў Дзень роднай мовы падрыхтавалі вiдэа Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкi. Тэкстам стаўся верш-гімн выбітнай беларускай паэткі-эмігранткі Наталлі Арсенневай «Магутны Божа».


Тэкст чыталі Валярына Кустава, Франак Вячорка, Алесь Залеўскi, Уладзь Лянкевiч, Мікіта Недаверкаў, Алена Пятровіч. Здымала і мантавала Наталля Каварская. Падрабязней - тут.

Недаатрыманы Нобель Чорным па белым (відэа) 09.01.2014

Традыцыйна Новы год - нагода падвынікаваць год мінулы, пацешыцца дасягненням і перамогам. Але ці было з чаго цешыцца беларускай культуры ў 2013? У выдавецтва Ігара Логвінава забралі ліцэнзію, Міністэрства культуры знізіла статус Музея Багдановіча да ўзроўню філіялу, Святлана Алексіевіч "праляцела" над Нобелеўскай прэміяй. Хто вінаваты і што рабіць? Пра гэта спрачаюцца госці праграмы "Чорным па белым" - выдавец Ігар Логвінаў і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Эксперты праграмы - празаік Барыс Пятровіч, перакладніца Марына Шода, літаратурны крытык Ганна Янкута. Першы выпуск "Чорным па белым" у новым сезоне ў новай студыі па-новаму. Тэма праграмы - "Недаатрыманы Нобель".

 


Развітанне з Юрасём Бушляковым 05.06.2013 1

Не стала цудоўнага чалавека, таленавітага журналіста і выключнага мовазнаўцы Юрася Бушлякова. Яму толькі споўнілася 40. Рак.

Развітанне з Юрасём Бушляковым адбудзецца ў Менску 6 чэрвеня з 13 да 14 гадзіны ў рытуальнай залі №1 па вуліцы Альшэўскага, 12.
Самы добры чалавек у беларускім свеце стаў анёлам...

Фотаздымкі Юрася тут: http://www.svaboda.org/content/article/25007118.html і тут.

Ён крыху не дачакаўся сваёй кнігі: "Мова - жывая!". Заяўку на кнігу Юрася можна прысылаць ужо зараз. Прысылайце заяўку на адрас паштовая скрынка 111 Менск 5, індэкс 220005 электронны адрас — [email protected]

"Мама -мова мая" (дзеткі чытаюць верш, відэа) 21.02.2013 4

Дзеткі на Дзень роднай мовы (верш Валярыны Куставай)







ВІДЭАВЕРШ: "МАМА - МОВА МАЯ..."






...МАМА - МОВА МАЯ...



Перад намі ставяць умовы:

маўчаць ці пазбавіцца мовы...




«Ма» —

пракрычыць дзіця,

забыўшыся на яшчэ адно «ма».

«Ма... » —

прастогне жаўнер,

не паспеўшы дагаварыць апошняе "ма".

«Ма», —

дапіша за яго першакласнік

першае сваё слова "Радзі...".

«Ма! » —

я паўтару тройчы

за тых, хто не паспеў:

«Мама!

Мама.

Мама...»



Мама - мова

мая...



- - - - - -

Як здымалі відэа (пацешныя здымкі пра здымкі)






Падрабязней тут.








"Пераемнікі": першы фільм ужо на youtube! (відэа) 22.09.2012

13 верасня на тэлеканале «Белсат» адбыўся прэм’ерны паказ перашага фільма-партрэта, прысвечанага маладой паэтцы Валерыі Куставай, з дакументальнага цыклу «Пераемнікі». Галоўнымі героямі серыялу — маладыя асобы беларускай палітыкі, культуры, мастацтва. Аўтары праекту — кінадакумэнталісты Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі.

«Гэты дакументальны цыкл прысвячаецца маладым, актыўным беларусам. Тым маладым людзям, якія кожны ў сваёй галіне сёння з’яўляюцца лідэрамі і якія, як нам падаецца, будуць вызначаць новую Беларусь... " - кажа адзін з сустваральнікаў праекту В.Ракіцкі.
Страницы: 1
Читать другие новости

Валярына Кустава