Настаўніца не вытрымала і звольнілася са школы. А пасля вярнулася. Чаму? 05.01.2018

Настаўніца не вытрымала і звольнілася са школы. А пасля вярнулася. Чаму? Праблемы і вырашэнні школьнай адукацыі Беларусі на канкрэтных прыкладах!




ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ. Гульні розуму: забава ці заробак? (відэа) 14.12.2017

Колькі зарабляюць «знатакі»? Ці ёсць методыкі, якія навучаць быць разумным? Што важней для знаўцам – кемлівасць, логіка ці веды? Ці выгадны на сёння бізнес – арганізацыя модных інтэлектуальна-забаўляльных гульняў і квіхаў накшталт "Мазгабойнік"? І хто іх наведвае? Гэта прафанацыя інтэлектуальнасці ці гульні розуму для масаў? Падрабязней!

Беларускі бізнесовец навучыў шведаў правільна называць нашу краіну: замест Vitryssland казаць Belarus (відэа) 29.10.2017

Беларускі бізнесовец навучыў шведаў правільна называць нашу краіну: замест Vitryssland (перакладаецца як Белая Расея) казаць Belarus. Падрабязней тут.


Вундэркіндамі нараджаюцца ці становяцца, або як паспрыяць таленту? Формула поспеху (відэа) 21.10.2017

Як адукоўваць ды выхоўваць дзяцей з суперздольнасцямі? Ці ёсць формула поспеху для рэалізацыі маладых талентаў? Як выгадаваць вундэркінда?


Для бацькоў іх дзеці самыя ўнікальныя. Але ёсць тыя, што дзівяць сваімі ўменнямі ўсіх навокал. У новым «Прываце» разбіраемся, чаму адныя таленты вянуць, а іншыя - даюць плады? Наймаладзейшы госць праграмы – Міша Вага, 20 гадовы студэнт БНТУ з Гомеля, які праславіўся вынаходніцтвам прылады HandEnergy, якая дапамагае зараджаць мабільныя тэлефоны, можна сказаць, голымі рукамі. Міша сабраў на Kickstаrter на здзяйсненне сваёй задумы больш за 70 000 $. Цалкам выданне тут.

Страшны досвед ЭКА са шчаслівым вынікам | ЭКО. Дети «из пробирки»: какой ценой? 06.09.2017

Страшны досвед ЭКА са шчаслівым вынікам. Споведзь беларускі Дар'і Каткоўскай.«Дзеці з прабіркі»: якой цаной?



Як праходзіць працэдура ЭКА? Пра што не папярэджваюць дактары? Колькі гэта каштуе? З якімі наступствамі сутыкаюцца жанчыны і іх сем’і? Эксперт выдання акушэр-гінеколаг - пра рызыкі і негатыўныя бакі працэдуры, што могуць адбівацца на дзецях. Праўда і міфы цяжарнасці ЭКА падрабязней - тутака.

= = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = =

Правда и мифы беременности ЭКО. Зачатие in vitro. Личная история белоруски. Премьерное издание нового сезона «Прывата».

Спартовы фанатызм - небяспечная забаўка патрыётаў? (відэа) 17.04.2017

Спартовы фанатызм… Пазітыўнае захапленне ці небяспечная забаўка? «Адмарозкі» ці апантаныя заўзятары-патрыёты? Оле-оле-оле-оле! Тэма новага «Прывату» - «Футбольныя фанаты, або чыя возьме?». Госць студыі – фанат, граўндхопер Зміцер Міцкевіч. Героі выдання – футбольная заўзятарка Наталька Мотуз і фанат з 30-гадовым стажам Андрусь Анцух.


Мы трапім на стадыён і развянчаем міфы жыцця фанатаў! Глядзіце ў поўным выданні!




Эксклюзіўная гутарка з 91-гадовым сынам Якуба Коласа! (відэа) 08.04.2017

Ці адпачывае прырода на нашчадках славутых беларусаў? Ці не напружвае іх слава бацькоў ды абавязак, як кажуць, адпавядаць?

Эксклюзіў! Госць
студыі «Прыват» – малодшы сын Якуба Коласа, 91-гадовы Міхась Міцкевіч, доктар тэхнічных навук і яго сям’я  сяброўства? На якой мове размаўляла жонка паэта? І ці строга выхоўваліся дзеці і кім яны сталі? Ды шмат іншых цікавінак у поўным выданні!

Прэмʼера «Party-zan фільму» Курэйчыка: Народная камедыя для якога народа? 30.12.2016

Наведала Прэмʼеру «Party-zan фільм» Андрэя Курэйчыка: А як Вам? Карціць разварушыць думанне беларускіх гледачоў і кіношнікаў.

Афіцыйная прэм’ера новай кінастужкі Андрэя Курэйчыка "Party-zan фільм" адбылася ўвечары 29 снежня ў кінатэатры «Масква» у Менску. Карціна выклікала вельмі супярэчлівыя ўражанні.

Немагчыма не захапляцца Андрэем Курэйчыкам як апантаным менеджарам і амбітным піяршнікам сваіх праектаў. Дарэчы, што да рэкламы, то складаецца ўражанне, што фільм быў зняты ці не па замове - пры чым не толькі BSB-банка, гарэлкі «Сябры», «Царскае Золата», «ByCard», але і WARGAMING’а. Беларушчына таксама падаецца на ўзроўні рэкламы...



Схадзіце, а пасля раскажыце: ці было смешна? Магчыма, Вы сапраўды – той самы народ менавіта для гэтай народнай камедыі. Нездарма ж слоган «Party-zan фільм» пераконвае: «Мы здымаем – вы смеяцеся!»

РЭЦЭНЗІЯ ПАДРАБЯЗНЕЙ.

«Паслявобразы» – апошні фільм Вайды. Рэцэнзія пасля менскай прэм'еры 14.11.2016 1

Годным закрыццём XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» стаў апошні прыжыццёвы фільм класіка польскага кіно Анджэя Вайды.  

Апошні фільм Анджэя Вайды "Паслявобразы" – сапраўды цудоўны прыклад акцэнтавання на важнасці стварэння маштабу асобаў мастацтва ў культуры, якіх здольны пачуць свет, якія змогуць быць рупарам цэлых народаў альбо нават эпохаў, каталізатарамі мыслення, свабоды і праўды. Менавіта такім мусіць быць беларускі сучасны фільм, каб прэтэндаваць на «Оскар».


Нацыянальнае кіно, якое вяртае памяць. «Паслявобразы» Вайды – нацыянальнае кіно, якога так не стае нам, беларусам. Біяграфічная драма пра апошнія гады жыцця польска-беларускага мастака-авангардыста XX стагоддзя Уладзіслава Страмінскага. Фільм Вайды вяртае нам памяць. Памяць не толькі пра такі блізкі і такі далёкі «вецер гісторыі», але і пра забытую постаць самога Страмінскага і яго ўнёсак ў мастацтва, пра супраціў мастака супраць злачыннай ўлады.  

Такога прынцыповага, яснага, унутрана дынамічнага, глыбока ментальнага кіно не хапае Беларусі. Мастацтва, у якім няма сумневаў, на чыім баку праўда, і абсалютна відавочная ілжывасць сістэмы, апарату, што штучным чынам спрабуе зламаць, сагнуць, мусова прыстасаваць пад сябе і народ, і творцаў. ДАЛЕЙ.

Вельмі раю да прагляду. Не прапусціце. ПАДРАБЯЗНЕЙ ТУТ.

“Зоры з асаблівым святлом" / “Прыват” з фатографам Віктарам Малышчыцам (відэа) 22.02.2016

Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Натхненне ці праца? Летуценні ці побыт? Мары і праблемы. Неба і зямля. Герой студыі “Прывату” паказвае беларускае неба і беларускую зямлю ў новым харастве. Нябесны гід, яго натхняюць таямнічыя сузор’і. Але і ў яго жыцці ёсць таямніцы і асаблівыя зорачкі… Незвычайныя дзеці – зорачкі з асаблівым святлом. Гэта клопат, але таксама і натхненне.
Госць студыі – астраном і фатограф, зоркавы тата Віктар Малышчыц, які ўпершыню распавядзе пра сваю асаблівую дачушку шырокай публіцы. Гераіня праграмы – першая у Беларусі мадэль з дыягназам ДЦП Ангеліна Уэльская і яе прыгаждуня-маці, якая перакананая, што яе дачка выйдзе на подыум разам з Анёламі Victoria's Secret. Эксперт праграмы - кіраўнік Цэнтру дапамогі аўтычным дзецям Вячаслаў Паршута, які выхоўвае сонечнага сына з адпаведным дыягназам, што і падштурхнула яго дапамагаць іншым дзеткам. “Дапамагаючы іншым – дапамагаеш сабе”, сцярджае Вячаслаў.

 

Незвычайныя ў сваёй моцы і апантанасці героі трэцяга выдання “Прывату” з Валярынай Куставай "Зоры з асаблівым святлом". Вядоўца высвятляе, адкуль бяруць сілы і натхнення яе героі і якія перашкоды і пераадоленні яны сустракаюць на сваім шляху. Ці раўнуе жонка Віктара Малышчыца яго за начных падарожжаў з зоркамі? Чым насамрэч зарабляе знаны фатограф? Ці можа кожны з гледачоў “Белсату” набыць сабе імянную зорку? Якія сузор’і маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі? Як гэта – выхоўваць дзетак-зорачак? Што трэба, каб іх жыццё было радасным і напоўненым? Як матываваць дзяцей? Напрыканцы выдання тэкст, у якім культавы фатограф беларускага неба паспрабуе ўгадаць беларускія мясціны і іншаземныя краі па фотаздымках начных зораў… Ці атрымаецца?


“Прыват” з мастачкай Нікай Сандрас: “Жыццё напаказ”: размова на пальцах (відэа) 17.02.2016 1

Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.


Прынята лічыць, што беларусы – закрытыя людзі, якія стараюцца жыць ціха і непрыкметна, і што шчасце – павінна быць ціхім. Часта сцэнай для тых, хто жыве на публіку, ёсць сацыяльныя сеткі. Кагосьці гэта раздражняе, некага натхняе, многім папросту падабаецца падглядаць за іншымі. Але ёсць сярод нас і тыя, хто не хавае свайго прыватнага жыцця ад чужых вачэй або нават жыве, як можа падацца, напаказ. І гэткая адкрытасць – вабіць! Менавіта такія яны – гераіні чарговага выдання праграмы«Прыват» з паэткаю Валярынаю Куставай. Тэма другога выдання – «Жыццё напаказ». Вядоўца высвятляе, што матывавала гераінь шчыраваць у сацыяльных сетках, выслухоўвае часам шакавальныя і правакацыйныя аповеды. Паслухайце і параўнайце: а ці змаглі б вы так «распублічніцца»? Але ўсё да пары да часу – і настае момант, калі жыццё напаказ спыняецца… Чаму? Прычыны, матывы, плюсы, мінусы, бонусы, рызыкі і небяспекі публічнага віртуальнага жыцця ў другім выданні праграмы “Прыват”.

 

На рахунку госці студыі багата скандальных публічных шчыраванняў. Часам ейныя аповеды былі правакацыйныя і шакуючымі нават для блізкіх сяброў. Раней працава на высокіх пасадах у рэкламе, выдавецкай справе і аўтабізнесе - у міжнароднай карпарацыі. Кінула працу разам з былым мужам і сябрамі. І пачала новае жыццё. Цяпер мастачка і папулярнай блогерка Ніка Сандрас. У гутарцы з госцяй студыі мы высветлім, навошта ёй была патрэбная такая колькасць споведзяў і чаму ўрэшце яе жыццё напаказ сцішылася? Гераіня сюжэта – журналістка і блогерка Ася Паплаўская. Эксперт праграмы – псіхолаг Мая Тарасевіч.




ПРЭМ'ЕРА TV-шоў "Прыват" з бізнесоўцам Сержам Наўродскім: "Сіці, гудбай!" 25.01.2016

Ну, паехалі! ПРЭМ'ЕРА новай праграмы "Прыват"! Тэма выпуску - "Сіці, Гудбай!": уцёкі ад цывілізацыі - жыццё ў Доме-мары ці ў стайне?)

Героі праграмы распавядуць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

«Прыват» сустрэўся з тымі, хто перабраўся ў вёску. Ці складана на гэта наважыцца? Гэта ўцёкі АД сябе ці ДА сябе? Госць студыі – паспяховы бізнесовец, эканамічны аналітык, гаспадар беларускага брэнду мыла і парцаляны Karali – Серж Наўродскі. Героі выдання – даўншыфіцеры і гаспадары «Гняздоўя Вятроў» у Полацкім раёне – праграміст Ratmir Максім Новікаў і ягоная жонка мастачка Элга Папова, якія жывуць у доме-стайні з трыма канямі, катамі і сабакам. Эксперт праграмы – псіхолаг-экзістэнцыяліст Алена Жук. Эксклюзіўны камент ад натхняльнага Андрэя Горвата агучаным цягам гутаркі.

 

Станьце героем «Прывату» або прапануйце тэму, праблему, гісторыю,госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкаю выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках.

Страницы: 1 2 3 4 След.
Читать другие новости

Валярына Кустава