Што будзе далей з «Mova ci kava»? Курсы спынілі сваё існаванне? (відэа) 16.10.2014 4

Што будзе далей з «Mova ci kava»? / Гарачы каментар / Курсы спынілі сваё існаванне?

Дзеля чырвонага слоўца: Чорным па белым (+відэа) 07.10.2014 5

У новым выданні Чорным па белым, тэма праграмы - "Дзеля чырвонага слоўца".
Крытык - гуру альбо вучань? Каго і на што мусіць правакаваць крытыка - аўтара ці чытача? Ці мусіць быць мастацкая і літаратурная крытыка аб'ектыўнай? Сацыёлаг Лідзія Міхеева абвінавачвае паэтку Віку Трэнас у прэснасці, а Віка "прад'яўляе" наўзаем сваёй апанентцы выкарыстанне нецэнзурнай лексікі і суб'ектыўную выбарку аўтараў-любімчыкаў. Каментатары праграмы - Максім Жбанкоў, мэтр уласных патрабаванняў да крытычных артыкулаў (паводле гасцей праграмы), а таксама загадчыца бібліятэкі Людміла Бусел, што раіць чытаць "Кудзесніцу", каб быць абазнаным у літ.навінках школьнікам. Глядзіце ў II выданні ІІІ сезона Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.
Праграма «Чорным па белым» выходзіць на Белсат кожную другую сераду а 22:05. Выданне можна глядзець таксама ў онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру ў архіве глядзіце поўную версію праграмы.



Сціпласць таленавітых і самапіяр бяздарнасцяў (відэа) 22.09.2014 7

Поўнае выданне ЧОРНЫМ ПА БЕЛЫМ з рэжысёрам Віктарам Аслюком і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай. Бульбасваркі і скандалы, піяр і прасоўванне, сціплы талент і нахабная пасрэднасць. Усё гэта тэмы дыскусіі першага выдання ЧпБ у новым сезоне.


Поўнае відэаверсія выдання "Чорным па белым" - "Сціпласць таленавітых і самапіяр бяздарнасцяў"

Можаце крычаць, здымаць фільмы пра беларускую шляхту ці паказваць камп'ютарнікаў у Менску, – гэта простым чалавекам будзе ўспрымацца як дзіўнасць і дзікасць», – заявіў рэжысёр Віктар Аслюк у праграме «Чорным па белым». Спадар Аслюк падкрэсліў у праграме, што дагэтуль беларускае грамадства застаецца вясковым. «Мы хочам разбурыць усё і хочам быць такімі сучаснымі, але, можа быць, не трэба спяшацца, – заўважыў спадар Аслюк. – Можа, у гэтым ёсць сэнс тых невялікіх магчымасцяў, якія дае мастацтва. Можа быць, нашая гісторыя такая сярмяжная, з аднаго боку, і такая трагічная з Чарнобылем і вайною, пра якую мы так нічога і не знялі». У беларускім кінамастацтве ёсць 3-4 тэмы, які носяць універсальны характар для шмат якіх людзей у свеце. «Тое, што, напрыклад, за 30 гадоў ніхто з беларусаў не падышлі да такой праблемы, як чарнобыльская, – гэта даказвае, што мы элементарныя «імпатэнты», – адзначыў рэжысёр.

Праграма «Чорным па белым» выходзіць на Белсат кожную другую сераду а 22:05. Выданне можна глядзець таксама ў онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру ў архіве глядзіце поўную версію праграмы - http://belsat.eu/be/programs/2934/24620/

Творчая эміграцыя - здрада ці выйсце? Чорным па белым (відэа) 13.06.2014 1

Тэма праграмы - "Творчая эміграцыя - здрада ці выйсце?" Ці мусіць творца пакутаваць разам са сваім народам? Ці пісаць там, дзе яму лёгка дыхаецца, дзе ён камфортна пачуваецца? Ці магчыма адчуваць Беларусь на адлегласці настолькі, каб быць адпаведным яе рэаліям у сваіх творах, жывучы за межамі Бацькаўшчыны? Госці праграмы - пісьменніца, журналістка Святлана Курс (Ева Вежнавец) і рэжысёр, дакументаліст Алег Дашкевіч. Эксперты праграмы - Лідзія Савік, Леанід Дранько-Майсюк, Наталка Бабіна. У XI выпуск Чорным па белым з Валярынай Куставай і Юляй Рымашэўскай.


Відэаверсію глядзіце на сайце Белсату.

Апошняя Калыханка Бураўкіна (відэа) 30.05.2014 2

Памёр Генадзь Мікалаевіч Бураўкін... Чалавек, які перавёў беларускае тэлебачанне на беларускую мову за 1 дзень, які напісаў Калыханку, пад якую мы выраслі, які быў дыплатам ў ААН і інтэлігентам, прыгожым чалавекам, рэдкім. Ён так кахаў і ставіўся да сваёй жонкі Юлі ўсё жыццё, як толькі можа марыць жанчына, каб да яе кахалі... Пад пільнымі парадамі і ўсмешкамі якога я гадавалася ў Доме літаратара на Фрунзэ, 5... Апошнім часам, хоць меў шнары па целе ад аперацый, - паказваў і расказваў пра іх з усмешкай, бо выжыў...

Анкалогія. Бывайце, спадар Генадзь... Плачу, развітваюся, абдымаю... Як жа цяжка на сэрцы, як цяжка...

Цяпер яны разам - сябры, беларускія паэты - Быкаў, Барадулін, Бураўкін... Дарагія, хто за Вамі... Там лягчэй, там не баліць...


*    *   *
Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.

Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Сьпяць і мышкі і стрыжы.
Сьпяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.

Калыханка на развітанне...



Назаўжды ў маім сэрцы голас Данчыка на словы Бураўкіна...

«Я не ганю землі чужыя...»

Я не ганю землі чужыя, -
Хай іх сонца не абміне.
Толькі дзе б за морам ні жыў я,
Беларусь мая снілася мне.
Так карцела - сляза закіпала, -
Каб да сэрца хаця б здалёк
Прыплывалі жалейка Купалы,
Багдановічаў васілёк...
Гэта ўсё, безумоўна, не нова.
А ці трэба, каб новым было
Поле бацькава, матчына мова
І над хатай буслова жытло?
Хіба душы свае не лечым
Ад бяздомных бядот і згрызот
Самым простым і самым вечным,
Што пранёс праз вякі народ?
І якія б шляхі ні схадзіў я,
Кліча полацкая сенажаць...
А калі не спяваць аб Радзіме,
Дык навошта наогул спяваць?

Мы ўсе генетычна беларускамоўныя 26.02.2014 2

«Я не понімаю по-белорусскі! — Вы што, бежанец?». Што адказваць, калі пытаюцца, чаму ты размаўляеш па-беларуску? Ці сапраўды беларуская мова — нейкі трэнд сярод моладзі і ці патрабная мове адмысловая піяр-кампанія? Адказы шукайце ў відэаверсіі «Мовы ці кавы».
Мусіла быць гэта відэа:

У Дзень роднай мовы – разам з Украінаю. Відэа-дыктоўка. 22.02.2014 4

Нашумелыя моўныя курсы «Мова ці кава» адмыслова ў Дзень роднай мовы падрыхтавалі вiдэа Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкi. Тэкстам стаўся верш-гімн выбітнай беларускай паэткі-эмігранткі Наталлі Арсенневай «Магутны Божа».


Тэкст чыталі Валярына Кустава, Франак Вячорка, Алесь Залеўскi, Уладзь Лянкевiч, Мікіта Недаверкаў, Алена Пятровіч. Здымала і мантавала Наталля Каварская. Падрабязней - тут.

Урокі пра Cэкс па-беларуску (відэа) 19.02.2014 2

Што трэба ведаць, каб пазбегнуць непаразумення ў ложку? Што такое каханне па-беларуску? Якія словы трэба ведаць, как казаць пра каханне і не толькі? Ці існуе «беларускамоўны сэкс» і як адбываецца беларусізацыя каханых? Глядзіце відэаверсію занятка «Мовы ці кавы», прысвечанага каханню і сэксу.



Страницы: 1
Читать другие новости

Валярына Кустава