Пражэктар “ПэрысХілтан”

«И — боже вас сохрани — не читайте до обеда советских газет.
— Гм… Да ведь других нет.
— Вот никаких и не читайте. Вы знаете, я произвел 30 наблюдений у себя в клинике. И что же вы думаете? Пациенты, не читающие газет, чувствуют себя превосходно. Те же, которых я специально заставлял читать «Правду», — теряли в весе.» (М. Булгаков. «Собачье сердце»)


«Народная Воля» ізноў адправілася ў крыжовы паход супраць “падстаўной апазыцыі”.
8 і 9 лістапада 2010 году рэдакцыя “Народнай Волі” фактычна прысьвяціла нумары сваёй газэты Партыі БНФ. Ды яшчэ якія загалоўкі падбіраліся: “Замест перамогі прэзентацыя асобных палітыкаў?”, “Ад  аднаго закліку “Сыходзь” некаторыя гора-палітыкі разбегліся ў кусты”, “Мёртвыя душы” на службе ў Кастусёва і Статкевіча”.
Пачнем з так званых несапраўдных подпісаў у Жодзіна, якія выкрыў бравы змагар за праўду прадстаўнік АГП у выбарчай камісіі сп. Ваўчанін. Аказваецца, камісія знайшла ажно 20% несапраўдных подпісаў сярод 153 здадзеных за Рыгора Кастусёва. І таму “Народная Воля” з сумам паведамляе, як дэмакрат Ваўчанін, які між тым прызнаў усе подпісы за А. Лукашэнку, нягледзячы, што яны зьбіраліся з жахлівым выкарастаньнем адміністрацыйнага рэсурсу і не сябрамі яго ініцыятыўнай групы, выкрывае Кастусева і Статкевіча. Але чамусьці “Народная Воля” ня піша пра тое, як ў Салігорску не прызналі подпісы за Некляева, у Калінкавічах -  за Рымашэўскага. У кожнага з кандыдатаў ёсьць непрызнаныя подпісы. Але так хочацца заняцца дыскрэдытацыяй, так хочацца хоць крышачку адчуць сабе БТ і паразьвешваць арлычкі здраднікаў і фальсыфікатараў. Калі зьбіраецца 100.000 подпісаў, безумоўна, заўсёды знойдуцца несапраўдныя подпісы,  і няхай такі сродак дыскрэдытацыі “Народная Воля” не забірае у БТ -  яна зробіць лепш.
А ўвесь сыр бор разгарэўся  з-за таго, што, аказваецца, кіраўніцтва БНФ не пажадала браць удзел у прэсавай канфэрэнцыі некаторых  кандыдатаў у прэзыдэнты, якая адбылася ў сядзібе БНФ 8 лістапада 2010 года, дзе спсп. Некляеў, Лябедзька, Рымашэўскі заклікалі ўсіх выйсьці на акцыю 24 лістапада, і, разумеючы, што акцыя ня будзе шматлікай, захацелі ўскласьці адказнасьць за яе правал на ....  кіраўніцтва БНФ, якое не прыйшло на канфэрэнцыю.
“Народная Воля” падхапіла гэты запал удзельнікаў канфэрэнцыі і абвінаваціла БНФ у адмове ад сапраўднага змаганьня на плошчы, а таксама ад вылучэньня адзінага кандыдата.
Чаму БНФ не было на прэсавай канферэнцыі? Правядзеньне акцыі, якую прапанаваў Віталь Рымашэўскі, плянавалася як апраўданьне на выпадак нерэгістрацыі яго (Рымашэўскага) кандыдатам у прэзыдэнты.
Правядзеньне непадрыхтаванай акцыі, на якую прыйдзе ня больш чым 1000 удзельнікаў, увядзе актыўнае грамадзтва ў яшчэ большую апатыю і выставіць вулічны пратэст лёсам кучкі маргіналаў.
Дзіўна было чуць апошнім часам, што БНФ таксама вінаваты і ў невылучэньні адзінага кандыдата, бо Рыгор Кастусеў ня хоча здымацца пад іншага кандыдата і, як выказалася вядомая журналістка, “блытаецца пад нагамі”. Але чамусьці паважанае выданьне і ня менш паважаныя палітыкі не распавядаюць, што НІХТО ўвогуле не зьбіраецца здымацца пад іншых  кандыдатаў, што ўсе толькі і чакаюць, што іншыя здымуцца пад іх. А калі не здымаецца Кастусёў, то, на думку спсп. Некляева, Лябедзькі, Рымашэўскага і “Народнай Волі”, ён ва ўсім і вінаваты.
Дыктатура, яна, на жаль, моцна занізіла стандарты. Узгадайма, як “Народная Воля” з захапленьнем друкавала памыйку ў адрас Аляксандра Мілінкевіча, якога абвінавачвала ва ўсіх грахах і магчымых здрадах. Менавіта тады рукамі ў тым ліку і такой “журналістыкі” нішчылася магчымасьць вылучэньня адзінага кандыдата. Зараз няма Мілінкевіча, але вінаваты ёсьць заўседы  - гэта БНФ.
Калі ў “Народнай Волі” такія мэтады дзейнасьці, то і ня трэба хавацца за вывескай “незалежнае СМІ”.
Але вернемся да  прэсавай канфэрэнцыі. На пытаньне журналіста, хто ж гэтыя ворагі, якія ня хочуць ісьці на акцыі і здымацца пад мітычнага адзінага, сп. Лябедзька шматзначна адказаў, што, калі ён назаве гэтых палітыкаў, яму больш не дадуць памяшканье для правядзеньня канфэрэнцыі.
Сп. Лябедзька, не перажывайце, пакуль гэта залежыць ад мяне, то, з улікам павагі да Вашай пазыцыі і ўсьведамленьня АГП як блізкай нам партыі, Вы заўседы атрымаеце памяшканьне ў  БНФ і для канфэрэнцыяў, і для любых імпрэзаў, толькі не паводзьце сабе як адзін з удзельнікаў Вашай прэсавай канферэнцыі, які зараз абвесьціў сябе лідарам самай дынамічнай і маральнай партыі, але тры гады таму самасьцьвярджаўся праз таптаньне ў прамым сэнсе на Управе БНФ незалежнай газэты. Гэта ён так з камунізмам змагаўся.
Напрыканцы заклікаю ўсіх грамадзянаў Беларусі чытаць газэту “Народная Воля”.  Яе заўсёды можна знайсьці ў сядзібе Партыі БНФ.
12.11.10 11:29



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзімір Лабковіч