Незачышчаныя актывiсты пра чэмпiянат i хакейныя зачысткi

Першыя вынікі чэмпіянату відавочныя – 32 грамадскіх актывіста адбываюць адміністрацыйнае пакаранне, яшчэ некалькі дзесяткаў папярэджаныя.

Гэтае хакейнае свята зроблена не для беларускага грамадства, а персанальна для Аляксандра Лукашэшкі, які пазіцыянуе падобныя мерапрыемствы як свае ўласныя перамогі. Адсюль і карніцкія захады рэжыму, мяркуюць удзельнікі праграмы АГП-ТВ «Размова на на траіх».

Грамадства папросту запалоханае. Бо любая праява нязгоды з рэжымам караецца зняволеннем. Нават публічнае патрабаванне вызвалення палітвязняў, хаця наяўнасць іх – ганьба для краіны.

Свае абыякавае стаўленне да чэмпіянату ў Беларусі, госці АГП-ТВ вызначаюць, як байкот. Байкот лукашэнкаўскага рэжыму, але не спорту ці спартоўцаў, якія шчыра змагаюцца за перамогу.

Як у сённяшніх беларускі варунках ставяцца людзі да чэмпіянату, з чым звязаныя зачысткі напярэдадні, што можна зрабіць у такіх умовах?

Над гэтымі пытаннямі ў праграме АГП-ТВ «Размова на траіх» разважаюць лідэры «Маладой Беларусі» і «Маладых дэмакратаў» Артур Фінькевіч і Алена Крушэўская. Вядоўца – Анатоль Лябедзька.

.
15.05.14 14:59



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Анатолий Лебедько