Радыё Свабода vs Карандаш

Напярэдадні сьвята Дзядоў «Радыё Свабода» мелася надрукаваць мапу Ўсходніх могілак "Беларускі нэкропаль" з пазначэньнем магілаў 50 выбітных беларусаў, якія прысьвяцілі жыцьцё беларускай справе, культуры ці мове.


Раптам высьветлілася, што “Радыё Свабода” - "антыдзяржаўнае", і Друкарскі цэнтар "Карандаш" адмовіўся друкаваць наклад. Сам жа ўладальнік “Карандаша” - Зьміцер Касьпяровіч - у адказе на пытаньне  "Што гэта было?" свайго былога сябра па навучальнай установе, спаслаўся на "анекдот про нюансы". Так гэта зараз называеца - прыняццё рашэння пад уплывам палітычных абставін.

Пану Карандашу я параіў было ўзяць замову ў “Радыё Свабода”, распавёўшы яму іншы бок "нюансаў", - з боку спажыўца. І, улічваючы "палітычныя абставіны", даў суткі, каб вырашыць праблему. Ён праігнараваў. Ну, добра, - як я яму і абяцаў, прыватная ініцыятыва стала грамадскай. Далей яе будзе праводзіць Грамадзянская анлайн-ініцыятыва "Еўропа без дыктатур!".

Неабыякавым прапануецца дасылаць да “КАРАНДАША” электронныя звароты наступнага ўзору. Парушэньне заканадаўства аб зваротах грамадзян цягне за сабой значныя "нюансы" - матэрыяльную кампэнсацыю маральнай шкоды па факце замаху на годнасць чалавека неналежным разглядам звароту. Тэрмін іскавай даўніны па гэтым парушэньні не існуе і гэта можа стаць нагодаю для разгляду справы ў судзе цягам ўсяго яго жыцьця.

 

                                                                 Друкарскі цэнтар «Карандаш»,
                                                       220030, Менск, пл. Незалежнасьці, ГЦ «Сталіца»,
                                                       [email protected]

                                                       Копія: «Радыё Свабода»,
                                                       [email protected]

                                                      гр. ________________________,
                                                      які пражывае па адрасе:
                                                      ___________________________,
                                                     e-mail: ______________________


                                             ЗВАРОТ

       (аб выкананьні абавязацестваў па публічнай аферце)

Я з'яўляюся сталым карыстальнікам сайта «Радыё Свабода».

1 лістапада 2013 года на гэтым сайце была зьмешчана інфармацыя аб адмове Друкарскага Цэнтру «Карандаш» выкананьня абавязацельстваў перад «Радыё Свабода» па публічнай аферце наступнага зьместу: «Напярэдадні Дзядоў Радыё Свабода падрыхтавала Мапу Ўсходніх могілак «Беларускі нэкропаль» з пазначэньнем магілаў 50 выбітных беларусаў, якія прысьвяцілі жыцьцё беларускай справе, культуры ці мове. Аднак менская друкарня палічыла яе антыдзяржаўнай агітацыяй і адмовілася браць замову». Пры гэтым дзейнасьць сайта «Радыё Свабода» абвешчана экстрэмісцкай.

Юрыдычная прырода публічнае дамовы такая, што яна мусіць быць складзеная ў дачыненьні да кожнага, хто зьвернецца па яе. Камерцыйная арганізацыя ня мае права аддаваць перавагу адной асобе перад другой пры заключэньні публічнае дамовы, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам (арт. 396 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Я зацікаўлены мець друкаваны варыянт мапы Ўсходніх могілак «Беларускі нэкропаль» і прашу выканаць абавязацельствы перад «Радыё Свабода» па публічнай аферце і прыняць замову на публікацыю згаданага матар’ялу.


У выпадку адмовы я буду вымушаны зьвярнуцца ў пракуратуру з заяваю аб узбуджэньні крымінальнае справы па факце злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі з боку супрацоўнікаў Друкарскага цэнтра «Карандаш».

                       дата                                                                    подпіс


Зараз БАЖ вырашае з “КАРАНДАШОМ” праблему "экстрэмізма" Радыё Свабоды, магчымы позыў у суд і ў “Абарону правоў неабмежаванага ліку спажыўцоў”, магчымы дзеяньні і з боку палітыкаў, - напрыклад, задаць пытанне на Народным Рэферэндуме. Але такія палітычныя "нюансы", якія насаджаюцца ўжо прыватнікамі, пад сілу вырашыць кожнаму з нас з дапамогай права. Гэта – шлях, які хутчэй за ўсіх наблізіць нас да Эўропы.

5-га лістапада з нагоды Дзядоў кіраўнікі дыпляматычных місіяў краін Еўрапейскага Саюза і Часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь наведалі Курапаты і Трасьцянец - масавыя пахаваньні ахвяраў таталітарных рэжымаў дваццатага стагодзьдзя. У Курапатах дыпляматы ўсклалі кветкі ля мемарыяльных знакаў, у тым ліку ля Крыжа памяці і на пагорку каля валуна, якім пазначана месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення мемарыяла, што ўвекавечыў бы памяць трагічных лёсаў людзей, забітых і пахаваных тут.

Вельмі дзіўны атрымаўся кантраст. Замежнікі шануюць памяць загінулых беларусаў, а “Карандаш”, што дзейнічае на беларускай зямлі – адмаўляе беларусам у праве на памяць.

Да ведама. Грамадзянская анлайн-ініцыятыва “Еўропа без дыктатур!” дзейнічае на падставе злучальных тэхналёгіяў, кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 года і Дэкларацыяй АБСЕ аб асноўных свабодах ў лічбавы век. З’яўляецца.ўдзельнікам Рабочай Групы 1 Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнёрства (дэмакратыя, правы чалавека, належнае кіраванне, стабільнасьць).

05.11.13 19:32



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Ледник