Адпачынак па-беларуску

Заслаўе і яго наваколлі - проста шыкоўнае месца для адпачынку. Тут усё прасякнута гісторыяй. І свецкая і царкоўная архітэктура. Нават тыя нашы суграмадзяне, якім “да фіялетавай зоркі” гісторыя і культура Беларусі, усё роўна імкнуцца ў Заслаўе, каб адпачыць на тутэйшых маляўнічых азёрах.
Не дзіўна, што вакол гэтых вадаёмаў сёння знаходзіцца вялікая колькасць катэджных пасёлкаў. Людзі выбіраюць гэтае месца не толькі з-за маляўнічай прыроды, але і з-за зручнай інфраструктуры. Усё такі, да Мінска рукой падаць.
Зрэшты, і мінчане, у якіх у гэтых краях няма ні катэджа ні дачы, летам менавіта тут праводзіць вольны час. І ўсё б нічога (азёры вялікія, месца ўсім хопіць), але наступствы гэтага адпачынку ў выглядзе шматлікага смецця ператвараюць цудоўныя месцы ў падабенства звалкі бытавых адходаў.
Смецце ля возера
Прычым маштаб бедства каласальны. Пластыкавыя бутэлькі, аднаразовы посуд, запэцканыя сурвэткі бачныя паўсюдна.
Прайшло лета, і зараз увесь гэты друз ператварыўся ў маўклівы помнік бескультур’я і бязладнасці беларусаў. Думаю, што адзіным спосабам дагрукацца да “свядомасці” нашых суграмадзян ў гэтым пытанні, з’яўляецца строгая сістэма штрафаў і іншых санкцый. Вось дзе сапраўды патрэбна цвёрдая рука.
Вось такую прыгажосць можна ўбачыць ля Заслаўя
Калі да людзей не даходзяць словы, напісаныя на плакатах і сказаныя ў сацыяльных роліках па тэлебачанні, то значыць з імі трэба размаўляць па-іншаму.
Саўковую ментальнасць, якая праяўляецца ў нядбайным стаўленні да прыроды і месцах адпачынку пара выкараняць. І чым раней гэта адбудзецца, тым лепш.

.
27.08.13 21:26



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Мельников