У Віцебску ўспомнілі беларускіх герояў верасня 1939 года

Нажаль, доўгі час у Беларусі пра гэтых герояў Другой Сусветнай вайны было не прынята ўспамінаць. Між тым, нашыя суайчыннікі, жыхары заходнебеларускіх ваяводстваў ІІ Рэчы Паспалітай з 1 верасня 1939 года змагаліся з нацыстамі ў шыхтах Войска Польскага, а іх мужнасць адзначалі як таварышы па зброі палякі, так і ворагі – немцы. 
Колькі хваль мабілізацыі адбывалася на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1939 годзе? У якіх дывізіях Войска Польскага служылі беларусы? Якую ролю згуляла бітва пад Млавай і хто абараняў Брэсцкую крэпасць у верасні 1939 года? Пра гэта і шматлікае іншае ішла гутарка на публічнай лекцыі з цыкла “Urbi et Orbi”, арганізаванай Лятучым ўніверсітэтам і кансорцыюмам “ЕўраБеларусь” у Віцебску. 
Дадзены фармат дазваляе навукоўцу не толькі прэзентаваць свае даследаванне, але і адразу пачуць рэакцыю аўдыторыі і адказаць на пытанні, якія ўзніклі ў слухачоў.

Падчас расповяду пра Бітву пад Млавай
Калі на захадзе Беларусі на ўзроўні сямейных паданняў яшчэ захоўваецца памяць пра беларускіх жаўнераў Войска Польскага, то на ўсходзе нашай краіны пра гэта ведаюць у асноўным гісторыкі ды краязнаўцы. Пры гэтым у Беларусі, нажаль, усё яшчэ існуе савецкі стэрэатып пра тое, што гэты гістарычны сюжэт звязаны толькі з гісторыяй Польшчы і не мае сувязі з нашай краінай. 
Аднак самі лёсы беларусаў, якія ў польскіх мундзірах сустрэлі пачатак Другой Сусветнай абвяргаюць дадзены тэзіс. Гэтыя людзі не былі палякамі. Яны проста гераічна змагаліся з  нацыстамі і абаранялі краіну, грамадзянамі якой былі. Так было і пад Млавай, дзе байцы 20-й “беларускай” дывізіі Войска Польскага стрымалі наступленне немцаў і не далі тым адразу прарвацца да Варшавы, і ў Брэсце, дзе мясцовыя рэзервісты да канца абаранялі старую цытадэль, і ў Кобрыне, дзе спехам сфарміраваная рэзервовая дывізія пяхоты дала адпор “генію танкавых атак” Хайнцу Гудэрыяну, знішчаючы не толькі жывую сілу праціўніка, але і яго браніраваныя машыны. 
У Польшчы пра гераізм беларускіх жаўнераў памятаюць. Там выдаюцца кнігі, ладзяцца вайскова-гістарычныя імпрэзы. А ў нас? У Беларусі, нажаль, гэтая старонка гісторыі была незаслужана забыта. 
Падчас лекцыі
Падчас дыскусіі. Здымак Зміцера Восіпава
Але сёння сітуацыя змяняецца. І яскравым прыкладам гэтага з’яўляецца лекцыя “На разломе цывілізацыі. Беларусы ў Войску Польскім у верасні 1939 года”. Слухачы, якія наведалі дадзенае мерапрыемства, даведаліся не толькі пра вайсковыя аспекты гэтага гістарычнага сюжэта, але і ўслыхалі аповяд пра лёс звычайных жыхароў Заходняй Беларусі, якія ў верасні 1939 года ўдзельнічалі ў абарончай вайне, якую вяла Польшча супраць нацысцкай Германіі. 
Здымак беларускіх жаўнераў Войска Польскага з Гродна, 1936 год
Акрамя гэтага, увазе віцеблян былі прадстаўлены ўнікальныя архіўныя фотаздымкі эпохі. 
Помнік жаўнерам Войска Польскага ў Брэсцкай крэпасці
Пасля лекцыі адбылася цікавая і змястоўная дыскусія падчас якой удалося абмеркаваць не толькі розныя аспекты гісторыі Вераснёўскай кампаніі 1939 года і ўдзелу ў ёй беларусаў, а таксама ўвогуле жыццё нашых суайчыннікаў у міжваеннае двадцацігоддзе ў заходнебеларускіх ваяводствах ІІ Рэчы Паспалітай. 

.
31.03.14 0:00



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Мельников