"Заходнебеларуская Атлантыда" – жыве

Прайшоў амаль тыдзень з моманту калі па рашэнню мінскага ідэолага была зачынена выстава, прысвечаная, між іншым, гісторыі ўдзелу беларускіх жаўнераў Войска Польскага ў барацьбе з нацыстамі ў верасні 1939 года.

Выставу прыйшлося дэмантаваць, але цікавасць да яе толькі ўзрасла. І звязана гэта не толькі з унікальнымі дакументамі, здымкамі і артэфактамі, якія былі прадстаўлены ў заслаўскім музеі, але і жаданнем атрымаць праўду пра жыццё ў міжваеннай Заходняй Беларусі, удзел нашых суайчыннікаў у Вераснёўскай кампаніі 1939 года і падзеі 17 верасня 1939 года. 
Каб убачыць "віртуальную" "Заходнебеларускую Атлантыду" у Заслаўе завіталі нават госці з расійскага Іркуцка
Зараз вядуцца пошукі месца ў Беларусі, дзе выстава ізноў змагла б працаваць. Ёсць прапановы з-за мяжы і гэта добра. Але “Заходнебеларуская Атлантыда” усё ж патрэбна для беларусаў.
Вось яна, Заходняя Беларусь "пад панамі"
Атрымалася цікавая размова пра верасень 1939 года ў лёсе беларускага народа
А вось ужо і савецкая мапа 1940 года
Пакуль ідзе пошук  месца для экспанавання выставы, зацікаўленыя гісторыяй міжваеннага часу беларусы могуць убачыць віртуальную экскурсію па “забароненай выставе”. 
Палова жэтона праваслаўнага беларуса са Слоніма, які загінуў у верасні 1939 года
"Заходнебеларуская Атлантыда"
Жадаючых убачыць наш праект шмат і гэта вельмі добра. Будзем рабіць усё, каб як мага хутчэй ізноў адчыніць “Заходнебеларускую Атлантыду”.  


.
22.09.14 1:16



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Мельников