“Заходнебеларуская Атлантыда” у Польшчы

Тыдзень таму адбылося некалькі прэзентацый маёй выставы (прысвечанай, у тым ліку, удзелу беларусаў у Вераснёўскай кампаніі 1939 года) у Варшаве і іншых гарадах нашай заходняй суседкі.

Прыемна здзівіла тое, што палякі ведаюць пра сітуацыю з закрыццём выставы ў Заслаўі і праяўляюць вялікую зацікаўленасць у тым, каб пазнаёміцца з экспазіцыяй гэтага выставачнага праекту.

Падчас прэзентацыі на канферэнцыі ІПН у Варшаве


Спачатку прэзентацыю “Заходнебеларускай Атлантыды” убачылі удзельнікі канферэнцыі “Віна і пакаранне”, прысвечанай даследаванню злачынстваў нацызма і сталінізма. Форум арганізаваў польскі Інстытут нацыянальнай памяці.

Замест нуднага выступлення (да якога спачатку рыхтаваўся) пра сучасную беларускую гістарыяграфію падзей верасня 1939 года, мне удалося зрабіць цікавую прэзентацыю, якая яскрава прадэманстравала як у Беларусі замоўчваюць гісторыю тых падзей.

Трэба падкрэсліць, што значную частку яго ўдзельнікаў складалі навукоўцы з Еўропы і ЗША. Паводле меркаванняў, якія мне давялося пачуць пасля выступлення, галоўная роля “Заходнебеларускай Атлантыды” ў тым, што яна пашырае гістарычныя веды сучаснага беларускага грамадства, якое, нажаль, да сённяшняга дня знаходзіцца пад уплывам савецкай трактоўкі гісторыі Другой Сусветнай вайны.  

Наступным месцам, дзе была прадстаўленая “забароненая выстава”, стаў Беларускі дом у Варшаве. На гэтай прэзентацыі прысутнічалі нашчадак знакамітага беларуска-польскага шляхецкага рода князь Мацей Радзівілл, а таксама старшыня Польскага касцюшкаўскага фонда, доктар Лешак Марак Кжэсняк.

Падчас прэзентацыі ў беларускім доме ў Варшаве


Падчас прэзентацыі "Заходнебеларускай Атлантыды" у Беларускім доме ў Варшаве


Здымкі з экспазіцыі змаглі ўбачыць і тыя, хто прыйшоў на прагляд фільму “Брэсцкая крэпасць. Невядомая абарона”, які адбыўся ў Музеі Незалежнасці ў Варшаве.

Прэзентацыя "Заходнебеларускай Атлантыды" у Музее Незалежнасці ў Варшаве

Адна з гасцей прэзентацыі. Гэтай пані далёка за 90-та і яна...з Баранавіч

Вялікую цікавасць “Заходнебеларуская Атлантыда” выклікала ў удзельнікаў касцюшкаўскіх сімпозіўмаў у Гарваліне, Жэлехаве і Мецеёвіцах. Настаўнікі і вучні полькіх школ актыўна цікавіліся артэфактамі, прадстаўленымі на экспазіцыі і выразілі жаданне ўбачыць выставу ў жывую.

Падчас прэзентацыі ў Гарваліне

Як я ўжо не аднаразова пазначаў, гэтая выстава зроблена, перш за ўсё для беларусаў. Нажаль, пакуль не удалося знайсці месца ў Мінску, дзе можна было б прадставіць “Заходнебеларускую Атлантыду”. Пошукі працягваюцца і спадзяюся, што ўсё ж скончацца поспехам.

Падчас прэзентацыі ў Жэлехаве

Беларусы павінны памятаць пра мужнасць сваіх продкаў, жаўнераў Войска Польскага, якія першымі ў Еўропе, разам з палякамі сказалі “Не” нацысцкай Германіі.


Таксама прапаную паглядзець сюжэт тэлеканалу “Белсат” пра закрыццё выставы “Заходнебеларуская Атлантыда”
.
17.10.14 1:04



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Мельников