Я памятаю, я ганаруся!

Набалела. Сёння назіраюцца спробы рэвізіянізма гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Спробы савецкага рэвізіянізма, які заключаецца ў вяртанні старых ідэалагічных штампаў і перакручванні гістарычных фактаў. Праўду франтавікоў, матэрыялы архіваў спрабуюць выдаць за “происки американского империализма”. Але самае жудаснае, што святое паняцце гераізм савецкага салдата ў Вялікую Айчынную вайну спрабуюць выкарыстаць у дасягненні сваіх палітычных мэтаў, у абгрунтаванні сённяшніх імперскіх амбіцый. 
Я ўнук ветэранаў Вялікай Айчыннай. Адзін мой дзед прайшоў вайну ад Адэсы (у 1941 г.) да Кёнігсберга (1944 г.), другі – ад Беларусі і да Варшавы. Абодва ўзнагароджаны медалямі і ордэнамі. Не, не “юбілейкамі”. Баявымі. На поле боя яны сябе мужна паводзілі. Пра гэта захаваліся і ўзгадкі ў вайсковых дакументах. Дык вось яны ваявалі не “За Сталіна”, а за Радзіму. За маці, брата, жонку. Іх праўда вайны адрозніваецца ад “ура-патрыятызма” сучасных ідэолагаў, але яны ў адрозненні ад апошніх бачылі тую вайну сваімі вачамі і перамаглі моцнага ворага. 

Жудасна, калі зараз адзін сусед выкарыстоўвае гісторыю Вялікай Айчыннай супраць другога. Калі анэксія тэрыторыі называецца “вызваленнем”, а злачынствы тэрарыстаў атаясамліваюцца з барацьбой нашых дзедаў і прадзедаў супраць нацызма. 
Вось у гэтым і ёсць рэвізіянізм гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, які мы, нажаль можам назіраць зараз. Не трэба баяцца калі людзі імкнуцца даведацца праўду пра падзет Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Гэта будзе на карысць і саміх людзей і дзяржавы, у якой яны жывуць. 


.
14.04.15 12:55



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Мельников