95 год “рыжскаму міру”

У выніку польска-бальшавіцкай вайны палова Беларусі засталася за палякамі. Бальшавікі, як вядома, былі гатовы аддаць Дмоўскаму і Ко. нават Мінск, але палякі “спужаліся” такой шчодрасці і вырашылі “браць” тое, што ўжо мелі.


Наступныя дваццаць год дзве часткі Беларусі развіваліся рознымі шляхамі, а ў верасні 1939 года адбылося аб’яднанне нашай краіны, але канчаткова беларускія межы вырашыліся толькі пасля Другой Сусветнай вайны.

Сёння, дзякуй Богу, мы незалежная краіна. Аднак наступствы таго штучнага падзелу ўсё ж праяўляюцца ў наяўнасці прарасійскага імперскага шавінізму з савецкім налётам, а таксама так званай “крэсовасцю”, якія па-сутнасці мала чым адрозніваюцца.

У гэтай сітуацыі беларусам, і незалежным арганізацыям і дзяржаве трэба аб’яднаць намаганні ў справе фарміравання нацыянальнай свядомасці беларусаў. Мы народ з багатай еўрапейскай гісторыяй, якой трэба ганарыцца. А незалежнасць – гэта наш галоўны здабытак.

Прапаную Вашай увазе перадачу тэлеканала “Белсат” прысвечаную дадзенай праблематыцы.

19.03.16 13:51



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Мельников