Адысея палешука. Выдамо беларускі “Ціхі Дон” разам

Безумоўна, кожны з нас чытаў раман-эпапею Міхаіла Аляксандравіча Шолахава “Ціхі Дон”. Трагедыя Рыгора Мелехава не пакінула абыякавым ніводнага чалавека. Аднак такіх твораў можна было б напісаць тысячы, калі б кожны, хто перажыў выпрабаванні ХХ стагоддзя, пазней апісаў іх у якасці мемуараў. Беларус Павал Каленікавіч Нічыпарук такія ўспаміны пакінуў, і яго жыццё — лепшая ілюстрацыя таго, праз якія цяжкія выпрабаванні давялося прайсці жыхарам Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. 
Цікавым фактам з’яўляецца тое, што ў 1989 г. з рукапісам успамінаў гэтага чалавека азнаёміўся знакаміты беларускі пісьменнік, удзельнік Другой сусветнай вайны Васіль Быкаў. “Я прачытаў Вашыя мемуары. Несумненна, яны заслугоўваюць увагі. Трэба іх выдаць. Дзеля гэтага Вам трэба звярнуцца ў выдавецтва ў Мінску ці ў Маскве (напрыклад, у выдавецтва “Беларусь”), якое выдае падобнага кшталту літаратуру, і прадставіць туды два экзэмпляры рукапісу. Справа гэтая працяглая, таму трэба пачынаць не губляючы часу. Жадаю Вам поспехаў!”, — пісаў Васіль Уладзіміравіч сваяку Нічыпарука. Аднак тады мемуары беларуса так і не ўбачылі свет. Доўгія дзесяцігоддзі яны ляжалі і чакалі свайго даследчыка. 
Павал Каленікавіч Нічыпарук нарадзіўся ў жніўні 1902 г. на хутары Жардзечна каля вёскі Запруды (зараз Кобрынскі раён Берасцейскай вобласці). У лютым 1941 г. яго арыштавалі і накіравалі ў лагер ГУЛАГу ў Свярдлоўскай вобласці. У 1942 г. беларус аказаўся ў Арміі Андэрса і ў яе складзе ўдзельнічаў у баях з нацыстамі ў Італіі. У 1948 г. Нічыпарук паехаў у ЗША, дзе і пражыў да самай смерці ў 1979 г. У нататках Паўла Каленікавіча, надрукаваных на машынцы на маленькіх, “амерыканскіх” аркушах паперы, ёсць усё: цяжкая сялянская праца, нечалавечыя ўмовы савецкіх турмаў і ГУЛАГу, фронт і баі з нацыстамі, расстанне з сям’ёй і жыццё ў эміграцыі. А яшчэ — вялікая настальгія па роднай Беларусі. Лёс Нічыпарука тыповы для шматлікіх беларускіх андэрсаўцаў. Нехта пасля вайны вяртаўся ў БССР, і ў 1951 г. савецкія ўлады дэпартавалі гэтых людзей у Іркуцкую вобласць. Іншыя вырашалі застацца “на Захадзе”. Пра гераізм беларускіх жаўнераў Другога польскага корпуса, якія мужна змагаліся супраць гітлераўскіх войскаў на Заходнім фронце, на іх Радзіме, на доўгі час забыліся. І толькі зараз, калі тых ветэранаў Другой сусветнай ужо няма з намі, праўда пра іх жыццё і выпрабаванні, праз якія яны прайшлі, становіцца здабыткам беларускай грамадскасці. 
Збор сродкаў на выданне ўнікальных успамінаў Паўла Нічыпарука “Адысея палешука” адбываецца на краўдфандынгавай пляцоўцы “Вулей”. Кожны, хто жадае падтрымаць гэты праект і атрымаць гэтую цікавую кнігу, можа зайсці па гэтай спасылцы


на старонку праекта і падтрымаць яго. Дзеля гэтага трэба націснуць кнопку "Поддержать", выбраць удобную для вас опцыю (суму) і аплаціць з дапамогай карткі ці ЕРИП. "Вулей" працуе па прынцыпу ўсё альбо нічога, таму, каму праект не набярэ патрэбнай сумы, грошы вярнуцца тым, хто іх ахвяраваў. Але спадзяюся, што гэтыя ўнікальныя ўспаміны, усё ж атрымаецца выдаць. 
Усе спонсары, не гледзячы на сумму ўдзелу ў падтрымцы выдання кнігі “Адысея палешука” будуць узгаданы на старонках новага выдання. Спадзяюся, што нам разам атрымаецца рэалізаваць гэтую цікавую і вельмі карысную для беларускага грамадства справу. 


.
22.03.17 19:59



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Мельников