Беларуская дывізія ізноў у баі

Члены беларускай Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Беларусы ў Войску Польскім” прынялі ўдзел у чарговай рэканструкцыі Бітвы пад Млавай. 
Нагадаю, у верасні 1939 года на лініі млаўскіх ўмацаванняў з нацыстамі змагалася 20-я дывізія пяхоты Войска Польскага, сфарміраваная з палкоў, у якіх служыла шмат выхадцаў з Заходняй Беларусі. Гэтыя людзі мужна змагаліся з ворагам і да канца засталіся вернымі прысягі. 
У мерапрыемстве ўдзельнічала рэкордная лічба рэканструктараў і вайсковай тэхнікі. Ганаровым госцем рэканструкцыі быў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. 
Члены Группы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі "Беларусы ў Войску Польскім" з прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім
На “Гістарычнай праўдзе” размешчаны вялікі рэпартаж з гэтага цікавага відовішча. Таксама прапаную паглядзець сюжэт тэлеканалу “Белсат” і фільм з рэканструкцыі. 

.
08.09.13 21:32



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Мельников