Дазволены мітынг недазволены

Фотарэпортаж з угодкаў Слуцкага Збройнага Чына.


1. Гадавіна СЗЧ пачалася з тумана. Ён будзе з намі да палудня. Вільгаць -100%.
Фота праз вакно.

2. Наш аўтобус быў другім і крыху запозьніўся з-за набыцьця вянкоў і ліхтароў. Разом з КХП ў Грозаў мы не пасьпелі.

3. Алеся Макаева, як адказнага за паездку, забралі для дачы тлумачэньняў у сельсавет. З ім паехаў Ільля Дабратвор. Яны яшчэ пакуль сідзяць з міліцыянтом у аўто. Зь левага боку на фота - міліцэйскі начальнік, сьпінай да нас - іхні "кіношнік".
Фота праз вакно.

/Фота выдаленае/
4. Тут міліцэйскі начальнік успомніў пра свае правы і папрасіў выдаліць фота. Такі сараматлівы, ня ведаю, як ён на дзяржслужбу, ды яшчэ ў міліцыю, патрапіў...


5. Мы пакінулі хлопцаў на старшыню ПБНФ (каб ён іх падхапіў на аўто) і паехалі, бо і так ужо затрымаліся і не хацелі спазьніцца на дазволены мітынг у Слуцку. Аднак хутка былі спыненыя гаішнікамі, да якіх далучыліся міліцыянты, якія запрапанавалі нам вярнуцца ў Грозаў. Як я мяркую, рабілася ўсё, каб сарваць мерапрыемства. Так і выйшла, што ў Вызна й Семяжова мы не пасьпелі. Паехалі ўжо проста ў Слуцак пад пільным міліцэйскім канвоям.
Фота праз вакно.


6а,6б. Пахілы слуцкі Ленін, якога называюць "ленін-скраў-тэлевізар", нагадвае вядомую вежу ў Пізе ці аднанайменны статуй у менскім аэрапорце (таго, з падпілаванымі нагамі).
Фота праз вакно.


7. І, як у Менску, нас увесь час акалялі і "штацкія", і па форме.
Фота здалёк.

8а, 8б. Любіць начальства такія акцыі, што праводзяцца падалей ад люцкіх вачэй. А там рабеце, што хочаце.

9. Пакуль ніхто ня бачыць, можаце нават расейцом дулі пакруціць)

10. Не, гэна не маскоўскія папы, што незаконна захапілі нашыя касьцёлы й зборы, а беларуская праваслаўная царква, якой не даюць рэгістрацыі ў сваёй хаце.

11. Тут, у відэёблёгу, можна забачыць невялічкі канцэрт беларускага барда Андрэя Мельнікава й прамовы выступоўцоў.

12. Звычайна ў гэны дзень маладафронтаўцы прымаюць прысягу на вернасьць Радзіме.

13. Янукевіч распусьціў мітынг, і мы, перайшоўшы дарогу, далучыліся да КХП.

/Фота выдаленае/
14. Тут мяне затрымалі за тое, што я хаджу па Слуцку ... строем. А мітынг КХП-БНФ мне наведаць не дазволілі, бо ён дазволены ... толькі для КХП) Таму на мітынг я спазьніўся. Давялося абыйсьціся безь мяне, тым больш, што я не арганізатар, а ўсяго толькі журналісты.


15. І ніякага страхацьця не адбылося.

16. Нарэшце выяжджаем са Слуцку (фота з вакна). Вянкі ўскладаць на магілы паўстанцоў нам забаранілі. Забаранілі нават выходзіць з аўтобуса. Яны ня мелі рацыі.
Фота праз вакно.

17. Вызна.

18. Тут маскоўскі поп сьпілаваў была колькі гадоў назад Крыж-помнік паўстанцом. Калябаранты й акупанты падобнае робяць далёка ня ў першы раз.

19. Семяжова. Тут, як і пад Вызнай, адбываліся найбольш жорсткія баі.

20.а, 20.б. Побач з помніком паўстанцом Сьвяты Юрай ў сталінскіх колерох гукае свайго адвечнага спадарожніка - Лагоднага Цмока.

21. Мы памятаем.

Паездку фундавалі ПБНФ, Рух Салідарнасьці "Разом", група "за Волю". Фатаграфаваў і камэнтаваў navicki. Жыве Беларусь.

* Апроч угодкаў СЗЧ у гэны дзень адбыліся: гадавіна шчасьлівага шлюбу сужэнцоў Грузьдзіловічаў, якія былі з намі, і дзень народзінаў барда Мельнікава.

Адзін з прызоў віктарыны падчас вяртаньня ў Менск - дыск Андрэя Мельнікава.

Фота й Відэё зробленыя Juraś Navicki.


25.11.13 2:57



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі