Калядна-турэмныя карцінкі

Вось прыйшла зіма і ў Беларусь. Выпаў першы сьнег, што нагадаў пра калядныя сьвяты, да якіх засталася меней як месяц. Трэба ўжо задумвацца пра калядныя падарункі для сваякоў і сяброў, для палітвязьняў, якія сёньня знаходзяцца за кратамі і ўва многім, апроч свабоды, абмяжаваныя. Потым часу, як заўжды ня знойдзецца, альбо за сьвяточнымі клопатамі, ялінкава-цацачнай мітусьнёй, забудзецца.

палітвязьні

Звычайна пра іх згадваюць людзі, якія самі шмат перажылі, бачылі злыбяду, ведаюць, што такое гора, альбо на сабе адчулі рэпрэсыі. Для іх у Інтэрнэце шмат ідэяў, як павішваваць палітвязьняў нават пры атсутнасьці сродкаў. Некалькі такіх ідэяў пазычыў і я, зрабіўшы тузін хэнд-мэйд паштовак, якія прапаную шаноўным чытачом.

выцінанкі
Самае простае - у капэрту зь віншаваньнямі ўкласьці сьняжынку, вырэзаную з аркуша паперы, альбо наклеіць папяровую выцінанку на кавалак каляровага картону. Паспрабуйце, гэна проста, я таксама зрабіў іх ці ня ўпершыню) І выяў выцінанак у Сеціве даволі.

хэнд-мэйд паштоўка
Не нашмат больш цяжка зрабіць падобную віншаванку. Патрэбныя: ідэя, каляровыя картоны й папера, фальга, серабранка й нажніцы.

3-Д і сеціўныя падборкі
Не нашмат цяжэй зрабіць і 3-Д паштоўку, альбо выбраць у інтэрнэце сымпатычны малюнок (калі саме маляваць ня ўмееце) і раздрукаваць. Ну, а тым дзелавым людзям, якім "некагда фігнёй займацца", магу прыраіць даслаць грашовы перавод вязьням альбо іхным родным. Прыблізную падборку адрэсаў падаю тут:

1. Аліневічу Ігару Ўладзімеравічу, 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацак, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калёнія № 10, атрад № 12

2. Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу, 230023, г. Гародня, вул. Кірава, 1, турма № 1

3. Бяляцкаму Аляксандру (Алесю) Віктаравічу, 213800, Магілеўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калёнія № 2, атрад № 14

4. Васьковічу Яўгену Сяргеевічу, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4

5. Гайдукову Андрэю, 213030, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 3 км, ПК № 19

6. Дзядку Мікалаю Аляксандравічу, 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4

7. Лобаву Эдуарду Анатолевічу, 225295, Берасцейская вобл., г. Івацэвічы, “Воўчыя норы”, а/с 20, папраўчая калёнія № 22, атрад № 3, брыгада №32

8. Пракапенка Арцему Анатолевічу, 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК № 15

9. Парфянкову Васілю Пятровічу, 247400, г. Сьветлагорск, вул. Заводская, 16, ЛПП-1

10. Статкевічу Мікалаю Віктаравічу, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4

11. Сьв. а. ксяндзу Уладзіславу (Уладзімеру Міхайлавічу Лазару), 220050, г. Менск, ас 8, СІЗА КДБ.


Грашовыя пераводы можна дасылаць у неабмяжаванай колькасьці.


Фота палітвязьняў і іхнія адрэсы ўзятыя ў Інтэрнэт-суполцы Каардынацыйная група “За Волю” https://www.facebook.com/groups/369831583027845/Працы й Фота Juraś Navicki.


.
26.11.13 13:44



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі