Які-такі парад?!!

парад-шмарад

Тут адзін камітэт падтрымкі Ўкраіны сёньня запрашаў мяне падпісаць пэтыцыю супроць расейска-беларускага вайсковага параду ў Менску. Падпісаў. Хоць Украйну я падтрымліваю без усялякіх "камітэтоў". Я сам камітэт.

І падпісаў не таму, што расейцы, якія называлі сябе братамі ўкраінцоў, разьвязалі супроць апошніх братазабойчую вайну й акупавалі іхнюю тэрыторыю. Гэна факт бясспрэчны й пацьвержаны нават рашэньнем апошняй сэсыі Рады ААН. 

І нават не таму, што без удзелу ўкраінскіх вайсковых тэхнікі й частак парад у Менску выглядае, мякка кажучы, калекам.

Я супроць любых парадоў. Бо не было насамрэч ніякага вызваленьня. Проста прыйшла чорная навала і надавала па саплях чырвонай. І чырвоная тры гады тыя соплі выцірала, пакінуўшы Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Потым, сабраўшы сілы, выгнала чорную навалу і вярнулася ў Беларусь. І дзе тутака вызваленьне? Якая незалежнасьць? Вызваленьне - гэна ў Эўропе: вызвалілі ды паехалі па хатах. А тут была вайна Гітлера са Сталінам, у якой больш за ўсіх пацярпела Беларусь. Без аніякай кампэнсацыі ці атрыманьня незалежнасьці.

Дык якія тутака могуць быць парады, якія сьвяты? Сьвята, што Беларусь кожнага трэйцяга страціла? Што краіна абодвума бакамі канфлікту была ператвораная ў руіны й папялішчы?

І яшчэ адно яўнае глупства блытаецца ўваччу: якія парады маглі быць 3 ліпеня 1944, калі палова Беларусі была яшчэ пад немцамі??? Нават на ўсходзе ад Менску баі працягваліся да 11 ліпеня. І, наколькі я памятаю, парад чырвоных партызан праходзіў 16 ліпеня, а сапраўдны - адбыўся толькі праз год, у Маскве)

.
28.06.14 16:19



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі