Валянтэры талакі: Нельга дапусціць новых Курапат, альбо Сэрца баліць за Ўкрайну


…Амаль два дзясяткі актывістаў прыбіралі ўчора народны мэмарыял Курапаты.  Другі  год гэтая група  прыходзіць сюды зь вясны па восень раз на тыдзень, а  то і часцей, каб ачышчаць ад зарасцяў і смецця месцы масавых пахаванняў ахвяр сталінскага генацыду канца 30-х -пачатку 40-х.



Розныя людзі, аб'яднаныя адной ідэяй – мэмарыял трэба ратаваць. Ад вандалаў, улады і яе хіжых сяброў-прадпрымальнікаў. У знак павагі да сваех продкаў. Для памяці. Яны кажуць, што ня хочуць, каб падобныя злачынствы паўтарыліся ў Беларусі. Яны гавораць, што нельга дапусьціць новых Курапат ня толькі на нашай зямлі, але і ва ўсім свеце, бо зараз зноў ўзьнікла такая пагроза.



Літаральна на днях было знойдзена масавае пахаванне ва ўкраінскім Славянску, вызваленым ад прарасійскіх сепаратыстаў і расійскіх тэрарыстаў, якія катавалі і забівалі закладнікаў з ліку тамтэйшых прадстаўнікоў улады і мірнага насельніцтва. Акупанты сбіваюць на Ўкраіне транспартныя і пасажырскія верталёты і самалёты.



Сёння па Беларусі вольна перасоўваюцца асобы з акупанцкімі флагамі, сімволікай і лозунгамі, па ўсіх тэлеканалах трубіць ілжывая расейская прапаганда – менавіта с гэтага пачыналася акупацыя Ўкраіны і гібрыдная вайна на яе поўдні і ўсходзе. Менавіта таму некаторыя валанцёры выказваліся пра падтрымку Ўкраіны і недапушчэньня супрацы, а тым больш, зрастаньня, з краінай-акупантам і тэрарыстам. Каб не вярнуліся Курапаты.


Відэё:


23.07.14 16:39



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі