Пад сьцягамі Сьвятога Юрая й Пагоні

У той час, калі ўсе суседзі шырака сьвяткуюць 500-ыя ўгодкі перамогі над маскоўскімі захопнікамі пад Воршай, тутэйшыя ўлады ня толькі забаранілі сёлетні варшанскі фэст, але й адмыслова перад самай датай перааралі поле гісторычнае бітвы, ушанаваўшы парэшткі колькіх дзясяткоў тысячаў акупантоў гноем. 

Нягледзячы на гэныя вельмі неспрыяльныя, мякка кажучы, абставіны, грамадзкія і культурніцкія актывістыя Беларусі заплянавалі-такі й правялі 6 верасьня на Крапівенскім полі шэраг мерапрыемстваў.
 
ад'езд
  Пакуль суседзі вырабляюць маркі й манэты, праводзяць мітынгі й навуковыя канфэрэнцыі да памятнае даты, мы проста едзем на сапраўднае Крапівенскае поле, дзе нашыя продкі разбілі ў колькі разоў большае войска акупантоў і праславіліся на вякі ўва ўсёй Эўропе, ды й сусьветнай ваеннай гісторыі таксама.  
1.  Мясцовы дамбас-вадзіла упрыгожыў лабавое шкло экскурсыйнага аўтобуса расейскім сьцяжком. Хлопцы пяшчотна яго папрасілі прыбраць… 
2.  ...і павесілі свой. 
3.  У паездцы ўдзельнічалі  й духоўныя беларускія лідэры – сьвятыя айцы Беларускай Аўтокефальнай праваслаўнай царквы.  Айцец Леанід  асьвяціў вандроўку й о, цуд нябёсны – сігуранца адыйшла ў цень.  Да Воршы, у кожным выпадку, дапялі без перашкод. 

міліцыя
Непрыемнасьці пачаліся за Воршай, калі нас некалькі разоў спыніла мясцовая дарожная міліцыя з пагрозамі загнаць аўтобус на штраф стаянку,  калі мы паспрабуем на зваротным шляху заехаць у Воршу. 
4-7. Аўтоспын. 

шэсьце
Прабіраліся, бы партызаны, вакол поля, дзе па высокай яшчэ верасьнёвай траве, дзе па ворні. Пілігрымоў было больш за два дзясяткі ў аўтобусе плюс тры аўто. Нехта, як пісьменьнік, гісторык Уладзімер Арлоў ці бард Зьміцер Вайцюшкевіч, прыплылі на лодцы праз Крапіўну. Іншыя , прыблізна траціна сборкі, чакалі нас у намётавым мястэчку. Сьвятары й гісторыкі, пісьменьнікі й паэты, мастакі й музыкі, грамацкія дзеячы й актывістыя, шчырыя беларусы. Асіповічы, Ворша, Бабруйск, Бабры, Барань, Барысоў, Ворша, Магілёў, Менск, прабачайце, калі каго прапусьціў, бо ня ўсіх ведаю. Прыехала, нягледзечы на праблемы са здароўем, да якіх прывёў яе незаконны арышт, вядомая дружыньніца Плошчы-2010 Тацяна Грачанікава. Дзякуючы яе фота выйшаў гэны рэпортаж, бо мяне па традыцыі прызначылі сьцяговым на самую вялікую (і цяжкую), гісторычную, дарэчы, харугву на дзідзе. 
8. Жывапіснае неба. 
9. Сустракаў і праводзіў нас вялікі плякат на бярозе. які быў відаць ледзь не з дарогі. 
10. Наперадзе - уладыка Сьвятослаў, кіроўнік Беларускай аўтакефальнай царквы архіепіскап Наваградскі Паўночна-Амерыканскі, і айцец Леанід. 
11. Тацяна Грачанікава й Мікола Купава, вядомы мастак, нясуць карзінку са штучнымі кветкамі. 

пленэр і выстава
У гэты час мастак Алесь Пушкін разам з калегамі Генадзем Драздовым, Рыгорам Баталёнком, Лявонам Грышуком ды іншымі сябрамі Саюза мастакоў й суполкі «Пагоня» праводзіў пленэр. 
12. На першым посьце сустракае нас сябра Беларускага саюза мастакоў Лявон Грышук. 
13-16. І пленэр, і выстава. 
17. Я тут Пушкіну крыху паправіў) 

камяні
18-21. Старажытныя камяні мастакі да юбілею ператварылі ў помнікі гісторыі й культуры. 

супольная малітва
22-27. Маліліся й прамаўлялі, ускладалі кветкі й запальвалі зьнічы, гралі й сьпявалі, чыталі вершы й прэзэнтавалі кніжкі (мне таксама дасталася тры). 

вячэра
28-32. Гутарылі, разглядалі выставу й пэрфоманс з гусьмі пад камэнтары Алеся Пушкіна, пад расповяды доктара гісторычных навук Алеся Краўцэвіча павячэралі, чым Бог паслаў. 

табор
33 Селяцкі табор. Шкада было зьяжджаць. Тым больш, што палова, у тым ліку бард Андрэй Мельнікоў, заставалася й на нядзелю... 


ля камянёў
Бонус: фота ад Арцема Лявы.


.
07.09.14 19:19



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі