Глыток свабоды, альбо Нашыя ў Вільні

У гэныя выходныя майстры зь Віцебску, Воршы й Менску прадставілі свае творы на Ярмарцы народоў

Аляксандра Рыгорыч
сьціпла пасьміхаецца ў вусы, утулііўшы погляд некуды ўніз. Ён-жа - ганарліва стаіць у вайсковай форме, гледзечы некуды далёооока-далёка. Потым зноў сьціпла усьміхаецца. Адгадайце месца)


магніцікі 

Няправільна.

Наступны магніцік на стэндзе - гэрб Пагоня. І аднарублевы зайчык «Я быў ​​у Беларусі». Пах Макдональдса прыглушаны шашлычным дымом, спэцыямі й водарам гарбаты-пачастунка, якая сур'ёзна паляпшае крывазварот, мяркуючы па ўлётцы. Буцікі Zara і Marks & Spencer, насуперак усім бізнэспляном, канкуруюць з ваўнянымі вязанымі шкарпэткамі, шапкамі, пледамі й іншымі лапцямі.

 

Зьверху бясшумна лунае жоўты паветраны шар, мірна дзелячы неба з самалётамі, што заходзяць на пасадку. Сыпле дробны сітнічак, з-за чаго і без таго роўны брук прашпэкта Гэдыміна блішчыць яшчэ мацней.


кірмаш 

6-ы кірмаш Народаў сьвету, Вільня.

 

Валёнкі з гарбузамі, чай з выпечкай, медавуха й піва, біжутэрыя, карціны, істаляцыі, народная творчасьць і наогул незразумелыя штукі. Замежнікі, мясцовыя, сужэнцы з дзецьмі, зь цяжкасьцяй балянсуюць на шпільках бландынкі. Скейтэры, ролеры і роварыстыя, геі, нефармалы, хіпстэры, беларусы з Акропалісу. Кожны знаходзіць сабе тут штось па гусьце, колеры, паху, каб начапіць на вуха, лядоўню альбо сьцяну, забэрзаць у нос, заварыць, закурыць ці проста паставіць на паліцу.

 

У праграме цяперашняга кірмашу - мерапрыемствы Дзён культуры Гданьску, сьвята мастацтваў Кольцы сяброўства, танцы народаў сьвету, Міжнародны фэстываль вулічных тэатроў Мазайка, вогненная фіеста Кола, адкрыты чэмпіянат Летувы па грылю, Ціхая дыскатэка і шмат іншых прыгожых, але незразумелых словазлучэньняў.

 

Больш за ўсіх прыцягвае, вядома, паветраны шар. Ён вялікі, жоўты і лётае. Што яшчэ трэба для шчасця? Але шар далёка, і наогул з іншага рэпортажу.

 

шар


А вось вядро - справа іншая. Сваімі трыма ножкамі яно ўпіраецца ў прашпэкт, наўкол абвешанае магніцікамі, штучкамі, унізе ё невядомае прыстасаваньне, якое дзяўбе ваду, уверсе - антэна для сувязі з космасом. Выглядае ўсё сумніўна, але працуе спраўна - манэткі кідаюць, значыць, пэрфоманс дзейнічае й падабаецца. Апэратар дадзенага абсталяваньня прысутнічае побач, і выглядае амаль нармальным:  белы камбінэзон, планшэт-не-хуавей, лётны шлём, акуляры, чорныя бэрцы, грамадзянства Беларусі.

 

падбіты лётчык, ён-жа пілёт цэпеліна

Зямляк.

 

- Сяргей, якое ў вас ўражаньне аб кірмашы?

- Самыя найлепшыя. Апроч цікавай сувэнірнай прадукцыі, тут былі прыемныя хлопцы-музыкі, яны нядаўна сышлі, але вельмі прафесыйна працавалі. Рожныя канструкцыі, фактурныя, вялікія, радуюць вока, ды й з надвор'ем, я лічу, пашанціла.

- А як вы ставіцеся да ўкраінцоў, да расейцоў, якія таксама прысутнічаюць тут як ўдзельнікі?

- Я да ўсіх стаўлюся абсалютна супэрова, незалежна ад таго, з Расеі чалавек, Афрыкі, Францыі ці Эгіпту. На мой погляд, да ўсіх людзей трэба ставіцца самым найлепшым чыном. Могуць быць нейкія палітычныя рознагалосьсі, але на ўзроўні простых людзей такіх рознагалосьсяў ня мусібыць па азначэньні. Асабіста я добра стаўлюся да ўсіх людзей незалежна ад іх поглядаў, нацыянальнасьці й веравызнаньня.

 

У працэсе размовы высьвятляецца, што на кірмашы прысутнічае беларуская дэлегацыя рамесьнікоў, да якой мы і зькіроўваемся.

 

Прэзідэнт Беларусі сьціпла усміхаецца ў вусы, утуліўшы погляд кудысьці ўніз. Ён-жа – ганарліва...

 

- І што, бяруць такія магніцікі?

- Ну, пакуль не вельмі.


беларускі 

Чатыры палаткі з самаробкамі і паўтузіна прыгожых дзяўчын - невялікі беларускі дэсант з Віцебска і Оршы на кірмашы.

 

- Як вам кірмаш, што падабацца, што не падабаецца?

- Мне вельмі падабаецца Вільня. Падабаюцца работы народных майстроў, што тут прадстаўленыя. Ну, і, вядома, самая атмосфэра, водары, музыка, вясёлыя асобы.

- А як да вас ставяцца?

- Вельмі душэўна. Дыскрымінацыі ніякай няма. Зразумела, што людзі гавораць па-летувіску, але калі ты кажаш, што прыехаў зь Беларусі, то мкнуцца перайсьці на рускую.

- Мне падабаецца, калі ў людзей добры настрой, асабліва калі яны шпацыруюць сем'ямі. Такія мерапрыемствы аб'ядноўваюць людзей, як рожныя сем'і, так і рожныя народы.


Менск, Ворша, Віцебск 

  Сама паездка сябе не акупае па грошах. А ездзяць яны таму што … Тут дзяўчыны ўпадалі ў задуменнасьць і пачыналі казаць словамі з прэс-рэлізу пра яднаньне народаў, культурніцкі абмен і іншыя патасныя вызначэньні-фразы бы “сябе паказаць - іншых паглядзець. Прасьцей кажучы, рамесьнік павінен выстаўляцца, рамесьнік павінен езьдзіць, прадаваць, развівацца.

 

На ўсёй пары кіляметроў кірмашу прысутнічала толькі трох паліцэйскіх. Піва было шмат, але зусім ніякіх эксцэсаў не назіралася. Наогул, для беларускага наведвальніка такія мерапрыемствы вельмі цікавыя. Хочаш - ўваходзь з аб'ектывам больш 4-х см. Хочаш - з роварам. Або з ручной паклажай. Уласна, турнікетоў i агароджаў няма.

 

А калі напіцца піва, і наесца пірожных, і калі раптам стане добра-добра й вольна на душы, можна проста стаць пасярод праспекта, задраць галаву ў неба і пракрычаць:

- ААААААА!

У родным Менску, як вядома, пасля такога неба загарадзілася-б клапатлівай асобай амапаўца.

 

А тут нічога - жоўты шар як плыў, так і плыве. У цэлым так, трэба прывыкаць. Не па-нашаму ўсё.

 

расеец

А наконт яднаньня народаў... Мы не здолелі вылучыць украінцоў на фоне летувісоў. Ды й беларусоў-б не знайшлі, калі б Сярога-вядро не здаў. Не выдзяляемся мы сярод эўропейцоў. Але ёсьць і адмысловы намёт. Расеец, але добры дзядзька з барадой, прадае такіх жа барадатых лялек, матрошак і дудачкі. І ахвотна ў яго купляюць. Таму што прыцягваюць, і ня гледзячы на тое, што расеец.

 

Пабольш бы нам такога яднаньня, прасякнуцца-б ім усім, як пірожнае мёдам  з намёту 18Б. І аднойчы, адны навучацца мець зносіны са сьветом без аўтаматоў і зялёных чалавечкоў. А іншым дазволяць праязджаць на сьвята на ровары. А, можа, нават і праносіць аб'ектыў больш 4-х см.

Дзяніс Зелянко, Алена Капшуль-Міцкевіч, Зьміцер Лупач, Юрась Навіцкі.

.
22.09.14 20:58



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі