Майдан LIVE

Майдан жыў, жыве й будзе жыць, пакуль б'юцца гарачыя сэрцы патрыётоў-украйнцоў. У гэным я ў які ўжо раз упэўніўся падчас апошняй сваёй паездкі ва Ўкрайну на сустрэчу з майданоўцамі, ініцыяваную беларускім боком.

Майдан у кожнай хаце
1-6. Кіеўская кватэра, ад якой нам даў ключы сябра па Фэйсбуку Паўло, сама ўяўляла сабой частку Майдану - наўкол плякаты, шыльды, налепкі, трахвейныя чырвоныя флагі й парваныя выбарчыя бюлетэні, ліхтары, банданы й супроцьгазы, каскі й шлемы самаабароноўца, журналістага, шахтара, байца Правага Сэктару, сьцягі й стужкі нацыянальных колероў, шмат рожных іншых цікавостак, у тым ліку, візыткі Яроша)

Дарэчы, Паўло перадаў колькі дзясяткоў майданоўскіх штук ў якасьці экспонатоў для менскага Музэю Таталітарыму й Салідарнасьці, прыказаўшы, што ў яго яшчэ знойдзецца дабра для колькіх  музэяў і гасьцёў)

майданоўцы
7-11. Майдан не прыйшоў зь ніадкуль, і нікуды ня "зьліўся" і ня "здуўся". Ён проста перайшоў на вышэйшую прыступку. Грамацкія актывістыя й журналістыя й надалей займаюцца сваім, ім працы зараз паболела. Самаабароноўцы й байцы, якія не патрапілі ў Нябёсную сотню", цяпер легальна ўзялі ў рукі зброю, каб абараняць свабоду й незалежнасьць ад расейскіх захопнікоў у шэрагох арміі, Нацгвардыі й дабравольчых батальёноў. Валянтэры займаюцца патрэбамі войска й параненых. Можна сказаць, што Майдан толькі пашырыўся, бо на ягоны бок пасьля расейскага ўварваньня перайшлі й многія ранейшыя актыўныя й пасыўныя супроціўнікі, і тыя, хто раней вагаўся. Але на гэных фотах усе ўкраінцы - майданоўцы. У тым ліку й паранены пад Іловайском камандзер Міхал з дабравольчага баталёну "Данбас", які, дарэчы, асабіста ведаў свайго цёзку-беларуса самаабароноўца Жызьнеўскага, што адным зь першых гэраічна загінуў на барыкадах Грушэўскага. Нашага Міхала ведалі й любілі многія, і выпраўлялі ў апошні шлях усім Майданом.

12. У цэнтры - валянтэрка Тетяна, "Війна й діло".

ніякіх шанцоў
13-14. Каб ані ў кога не ўзьнікала сумніву ці спакусы.

Загрузка плеера
15. Хвілінны фрагмэнт відэёзапісу разповяду Наталі, прадстаўніцы "Валянтэрскае сотні",

для гэрояў АТА
16-19. Украйнцы праводзяць рожныя дабрачынныя аўкцыёны, выставы й флэшмобы, пішуць лісты, зьбіраюць грошы, лекі, вопратку й іншыя неабходныя рэчы для патрэбаў ўдзельнікоў антытэрарыстычнае апэрацыі (АТА) і параненых, творчыя калектывы й поп-групы граюць і сьпяваюць для жоўнэроў на плошчах і ў шпітальных дворыкох, запісваюць рожнапляновыя відэё і ўвогуле ўсяляк выказваюць сваю падтрымку гэрояў АТА.

Украйна
20-29. З патрыятычным ўздымом сустракаесься штохвілінна. Няма "йолкі" -  ёсьць агароджы й платы, балконы й дахі, масты, расьцяжкі на прашпэктамі й нават пад'ёмныя краны.

Хрышчацік
30-39. На Хрышчаціку ўсё так-жа танчаць і сьпяваюць, грае тое-ж фортэп'яно, толькі замест бочак гарыць фаер-шоў. Але, бывае, і шыны дзесь падпальваюць. Калі раптоўна ўзьнікае пільная патрэба і нехта запамятвае пра Майдан.

Эўромайдан
40-42. З Хрышчаціка праз Майдан мы паднімемся паўз помніка ахвярам рэпрэсыяў па Вуліцы "Нябёснай сотні" (былой Інстытуцкай), ператворанай у адкрыты музэй Гэрояў Майдану са сьцяной памяці, шматлікімі экспозыцыямі з сотнямі й тысячамі экспонатоў, асьветленай бігбордамі й шчытамі, і спусьцімся па Грушэўскага да Эўропейскага пляцу, дзе пасярод вуліцы супроць аркі стадыёна "Дынамо" знаходзіцца помнік Міхалу Жызьнеўскаму, беларусу з украйнскім сэрцам.

Па Вуліцы "Нябёснае сотні" трэба рабіць асобны фотарэпортаж, там вельмі шмат фота.

выставы
43-47. На Майдане адноўленая выстава карыкатур, а стэнды трох фотавыстаў, прысьвечаных АТА, фотадоказом расейскіх злачынстваў і ўласна Майдану, нагадваюць колішнія намёты. Каб памяталі.

Міхал Жызьнеўскі
48. Фрагмэнт фота Олены Білозерской. Самаабаронавец Жызьнеўскі ў полі. Упэўнены, ён быў-бы добрым камандзером. 49-50. Да помніка Міхалу падыходзяць і позна ўвечары. На Грушэскага за колькі хвілін я быў шостым. 

памятка
І хочаш - не запамятаеш. Дух Майдану тут.


Фота-відэё зробленыя Juraś Navicki..
10.10.14 19:08



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі