Дружыньніца зноў у шпіталі

сьцяг
Стан здароўя Дружыньніцы Плошчы-2010 Тацяны Грачанікавай зноў пагоршыўся. Якраз зараз ёй робяць новую хэміотэрапію. Памолімось, браты, калі хто ўмее.
Сьцяг на Крапівенскім полі, 500-я ўгодкі Варшанскай бітвы. Фота зь Інтэрнэту.

шалік
Фота легендарнай рэпарцёркі рэгіянальнага журналісцкага праекту "Паўвыспа Серабранка" Тацяны Грачанікавай, якая 19.12.2010 абараняла Дом Ураду ад правакатароў. Яна, хворая на рак, па наклёпе супрацоўнікоў міліцыі была тады зарыштаваная брудным судом, у телефанаваньні родным было пісьмова адмоўлена, своечасовая мэдычная (ды й ніякая ўвогуле) дапамога не была аказаная, арышт ня быў скасаваны, што прывяло ў выніку да цяжкай стадыі хваробы. Аднак Тацяна здолела захаваць і ў турме адзьнятыя фота- й відэёматэрыялы, аўдыёфайлы і, пасьля чатырох апэрацыяў, апраменьваньняў і хэміотэрапій працягвала дапамагаць нам з фотарэпортажамі і асобнымі фота, якія часта перадрукоўваліся й іншымі сайтамі. Спадзяемся, яна яшчэ вернецца да праекту.
Фота на памяць, зробленае на тацяніну камэру адным з удзельнікоў Плошчы-2010.

.
25.11.14 12:31



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі