Чужыя плошчы й прашпэкты

Народ наш даўно прызвычаіўся, што ён, насуперак Канстытуцыі краіны, не зьяўляецца крыніцай улады ў апошняй. Народ як-бы сам па сабе, а ўлада неяк сама сабе.



Галоўныя плошчы й прашпэкты краіны народу нібыта таксама не належаць.  Яны, як бы мовіць, «сьвяшчэнная карова» гэнай асобнай ад народу ўлады. Таму, плошчы, ува ўсялякім выпадку, звычайна пустыя.

На галоўных плошчах Беларусі ейнаму народу нельга зьбірацца, нельга флэшмобіць, пляскаць у ладкі – таксама нельга.  А калі ўладзе захочацца, яна можа нават езьдзіць па галоўных прашпектах забараніць, на тое яна й улада.

Карацей, тут вам не там, чай, ня Вільня нейкая,  не Варшава ці, Божа цара храні, ня Кіеў.

На галоўных плошчах у нас нават фатаграфаваць нельга, асабліва калі незадаволены народ там «болей за тры» пачынае зьбірацца. Шматкроць праверыў на сабе – арыштамі, штрафамі, звальненьнямі. Падчас разгону намётавага мястэчка таксама звольнілі – здымаў, бач, на Плошчы.

Таму цяпер я хаджу фатаграфаваць на плошчы толькі з замежнымі турыстымі – відаць, яны тут гаспадары большыя за нас самех.

Без турыстых не хацелася й зараз пнуцца фатаграфаваць «ялінку ў вышыванцы», бо невядома, дзе можаш апынуцца на Каляды – я іх пару правёў у турэмнай каморы за фатаграфаваньне плошчаў)

Ну, вядома, Кастрычніцкая не зьбіралася радаваць маю камэру шматлюднасьцяй. Усё тая-ж пустэча, паўтузіна абываталяў гуляе на ўзбочыне каля шапікоў з наедкамі ды міліцыянт у касьцюме з рожнакаляровымі плямамі, нібыта вайна й немцы, таўчэцца на подступох да «саркафагу».

І тут раптоўна…  маркота скончылася:  зьявіліся яны, сапраўдныя гаспадары плошчы – замежныя турыстыя – і адразу пачалі крычэць, танчыць, вадзіць хараводы вакол самотнай і нудотнай ялінкі. І, што цікава, плямістага міліцыянта бы ветрам зьдзьмула)

І падумалася: хоць ты зьедзь насамрэч ды вярніся потым сюды ў якасьці замежнага турыстага)

А вас такія думкі ніколі не наведваюць?)


fota/video tapolia/navicki

15.12.14 20:46



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі