Глупству не перамагчы /Je suis CHARLIE/


Менавіта так камэнтаваў адзін з выдаўцоў сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo  ("Шарлі Эбдо") Патрык Пэлу плянаваны выхад 14 студзеня наступнага, чарговага нумара часапісі. Яго плянуецца надрукаваць мільённым тыражом, заявіў галоўны рэдактор выданьня Рышар Малка ў інтэрв'ю вядучай французскай газеце Le Monde.

Шматтысячныя акцыі салідарнасьці з ахвярамі тэракту прайшлі ўва Францыі й іншых краінах, у прыватнасці ў Барсэлёне, Мадрыдзе, Лёндане, Ню-Ёрку, Мельбурне й іншых сталіцах і гарадах сьвету .

У Менску таксама беларусы несьлі кветкі і зьнічы да францускай амбасады.  Аднымі зь першых там усклалі кветкі і запалілі зьнічы сябры ГА “БАЖ” (Беларуская Асацыяцыя Журналістых). Калегі выказалі глыбокія спачуваньні з нагоды тэракту ў офісе часапісі Charlie Hebdo амбасадару Францыі Дамініку Газюі і першаму дарадцы дыпляматычнага прадстаўніцтва Эльзе Піньёль.

Па словах прэс-аташэ амбасады Натальлі Зайцавай, пакінуць запіс у кнізе мог любы ахвотны 8 сьнежня да 17.30 альбо ў пятніцу, 9 сьнежня, з 8.30 да 12.00 і з 13.30 да 16.00.


 

Фота прэс-службы ГА "БАЖ"

 

Адкажу адразу ўсім тым, хто маецца будзь як апраўдаць забойства 10 журналістых, 2 паліцыянтоў і нанясеньне траўм колькім дзясятком чалавек у Парыжы абражанымі пачуцьцямі вернікоў.  І тут ува мне гаворыць нават не карпаратыўная салідарнасьць, хоць я й сам маю дачыненьне да журналістыкі і карыкатур.

 

За карыкатуры не забіваюць. Нават за карыкатуры на прарока ці Алаха ці самога Госпада Бога, Уладара Сусьветоў. Калі карыкатура вас абражае, падайце ў суд, судзьдзя вызначыць, у якім пункце парушанае заканадаўства вашае Францыі. Можаце яшчэ падаць скаргу ад імя Бога, пагугліўшы словы бог*карыкатура* - у Сеціве знойдзецца не адна тысяча гумарыстычных, сатырычных і проста некананічных выяў Госпада. Інакш забіваць вам прыдзецца вялікую колькасьць людзей, якія вашыя каштоўнасьці не падзяляюць.


Крывавая бойня ў Парыжы ня цягне нават на ніякі самасуд. Не забіваюць людзей за перакананьні. Але адвольнае забойства чалавека асуджаецца ў кожным грамацтве, рэлігійнае яно ці атэістычнае. І тэрарызм нельга прыкрыць імём Бога, як-бы яго ні звалі.

.
09.01.15 16:01



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі