А куды вы едзеце?

На тыдні сябра-эканаміст параўнаў грамадзян, якія любяць крытыкаваць апазыцыю, часта проста дзеля краснага слоўца, з героем са знакамітай байкі. Маўляў, вы бы той Мойша (імя ўмоўнае), што, нават не набыўшы лятарэйнага квітка, наракае на Бога, які нібыта не пасылае яму вялікага выйгрыша.

У мяне з гэтымі грамадзянамі крыху іншая асацыяцыя. Квіток-то яны набылі, толькі на свой цягнік, едуць сабе па-свойму камфортна й утульна. Толькі бясплатную каву чамусьці чакаюць ад праваднікоў іншых цягнікоў, бо ў сваім і голасу падаць баяцца.

Апызыцыя - гэта не грантагрызы-бізнэсоўцы, ня трэба нас блытаць. Апазыцыя - тыя, хто сам ахвяруе на агульную справу свое грошы, час; рызыкуюць дабрабытам сваім і сваіх блізкіх, часам, нават свабодай. Гэта - валанцёры ў першую чаргу, адзіночкі й цэлыя суполкі - такія суполкі таксама ёсьць. Не падабаюцца нашыя арганізацыі - стварыце з аднадумцаў сваю і ўтрымлівайце яе за кошт сваіх складак. І ня будзеце ні ад каго залежаць.

Ня можаце? Тады едзьце далей за свае грошы, куды завязуць. Але ўсе пажаданьні з крытыкай - да начальніка СВАЙГО цягніка.
29.09.15 8:03



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі