Не прайшло і стагодзьдзя

Учора ў лошыцкім парку афіцыйныя ўлады "островка покоя и порядка и донора региональной безопасности" (па словах аднаго з выступоўцаў - міністра замежных спраў РБ У. Мокея) нарэшце ўшанавалі памяць доўга невядомай шырокай грамадскасьці Беларусі гуманітарнай місыі UNRRA, згадкі пра якую за савецкім часам былі забароненыя. 

сьмецьцевыя бакі
1-2. Чырвоная дывановая дарожка да шыльды пра UNRRA і сьмецьцевыя бакі ля магілкі яе супрацоўніцы, якая загінула, ратуючы беларусаў. Каб зрабіць агульную памятную фатаграфію, давялося адцягнуць іх падалей убок. Ну, і, натуральна, шматлікія штогодныя рэпартажы з удзелам прадстаўнікоў ААН, замежных амбасадараў альбо беларускай інтэлігенцыі сьмецьцевыя бакі не ўпрыгожваюць. Ганьба. Просіце за памяць пра дапамогу вам-жа крэдыты й прызнаньне калгаснай дыктатуры, дык хаця-б гэтую памяць прыпрыпарадчылі. А то за дзяржаву сорамна.
Фота MT&S і рупарпропа.


Амаль праз 70 гадоў пасьля падзей тут прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцьця на будынку музэя "Лошыцкая сядзіба" мемарыяльнай дошкі, прысьвечанай працы ў Беларусі гуманітарнай місыі UNRRA. У 1946-47-ых менавіта тут разьмяшчаўся офіс місыі, што была створаная дзяржавамі для аказаньня дапамогі краінам, якія найбольш пацярпелі ў хадзе Другой Сусветнай вайны, у тым ліку Беларусі, падкрэсліў міністар (задачай UNRRA было аказаньне эканамічнай дапамогі краінам Эўропы, а таксама рэпатрыяцыя й падтрымка ўцекачоў у пасьляваенны час).

Тамара Місейчык
5. Пані Тамара Місейчык - адна з уратаваных. Раней, калі былі сілы, яна й сама прыяжджала на магілку Рут Уолер, а ў дзяцінстве туды яе прыводзіла маці. На афіцыйнае адкрыцьцё памятнай шыльды яе ніхто не запрасіў, ды яна наўрацці прыехала-б.
Фота MT&S, Асіповічы, 2011.

На дошцы на беларускай і ангельскай мовах напісанае: "У гэтым доме ў 1946-1947 гадах разьмяшчалася місыя адміністрацыі дапамогі й аднаўленьня Аб'яднаных Нацый (UNRRA). Памятная дошка ўстаноўленая ў 70-ю гадавіну заканчэньня Другой Сусьветнай вайны і стварэньня ААН, адна з заснавальніц якой - Беларусь.". 

Руху Салідарнасьці
6-8. 8 траўня 2015 - 70-я ўгодкі сканчэньня Другой Сусьветнай вайны. Акцыя па ўшанаваньні памяці місыі UNRRA й яе супрацоўніцы прадстаўнікамі Руху Салідарнасьці "Разам".
Фота MT&S.

"Пастаўкі UNRRA ў першыя пасьляваенныя гады прадуктаў, насеньня, тэхнікі дапамаглі Беларусі перажыць разруху і голад, - адзначыў Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд. - Як амерыканец я ганаруся тым, што ў складзе місыі працавалі мае суайчыньнікі. ... Заслугоўвае памяці й жыцьцё асобнага чалавека - супрацоўніцы місыі Рут Уолер, якая памерла 4 жніўня 1946. Рут захварэла пасьля таго, як дапамагла выратавацца беларускім хлапчукам, якія тапіліся. Яна пахаваная на Вайсковых могілках у Менску".

Тацяна Грачанікава
9. Тацяна Грачанікава, беларуская грамадская дзяячка, ускладае на магілу выратавальніцы сваёй маці сымбалічны букет - пяць белых хрызантэм і чырвоную ружу. Штогодная мэмарыяльная акцыя Руху Салідарнасьці "Разам". 4 жніўня 2015, Дзень памяці Выратавальніцы Рут. Спадзяюся, прыйдзе час, калі сюды прыйдуць прадстаўнікі афіцыйнай ўлады.

Роланд таксама запрапанаваў назваць імём Рут Уолер адзін з карпусоў 1-й гарадской клінічнай бальніцы. 

"Я рады, што мы змаглі аказаць беларускім уладам дапамогу ў высакародным распачынаньні ўвекавечаньня агульнай гісторыі й супольных намаганьняў міжнароднай супольнасьці», - падсумаваў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі.

У цырымоніі прынялі ўдзел  таксама прадстаўнікі ААН і замежныя дыпляматы.

Па матэрыялах MT&S, PS, RR, "Звязда" і іншых мас-мэдыя.

.
20.10.15 13:40



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрась Навіцкі