ПРЫМІЦЕ ПРАБАЧЭННІ...



Сакратару нарвежскага ПЭН-цэнтра Карлу Мортану Іверсану, сябру ўправы Уільяму Нюгарду, выдаўцу Трыгвэ Ослюнду, сябру ўправы дацкага ПЭН-цэнтра Нільсу-Івару Ларсэну

Паважаныя сябры!

Прыміце мае прабачэнні за тыя свінскія паводзіны, якія дазволіў у адносінах да вас сённяшнні беларускі рэжым. Узяўшы з вас грошы за візы і не пусціўшы ў краіну, пратрымаўшы ў аэрапорце без яды і вады і выправіўшы, як нейкіх злачынцаў, дахаты, рэжым яшчэ раз прадэманстраваў усяму свету сваю брутальнасць, непавагу як да сваіх грамадзянаў гэтак і да іх гасцей ⎯ увогуле непавагу да чалавека і ягоных правоў. Гэта таксама ёсць дэманстрацыя адносінаў рэжыма да культуры ва ўсіх сэнсах гэтага слова.

Разам з прабачэннямі прыміце маю падзяку за ўсё тое, што вы робіце, каб дапамагчы беларускай культуры, літаратуры выстаяць, выжыць у гэты неспрыяльны для нас час. Мы адчуваем вашу салідарнасць, вашу падтрымку ⎯ і гэта дадае нам сілы, дазваляе з надзеяй глядзець у будучыню. Нават тады, калі гэтая будучыня здаецца беспрасветнай.

Гістарычна Беларусь ⎯ еўрапейская краіна. Яна такой была і такой застанецца, якія б рэжымы ні намагаліся перарабіць яе на свой капыл. Я веру, што з вашай дапамогай, з падтрымкай усіх еўрапейцаў Беларусь у Еўропу вернецца.

Яшчэ раз ⎯ мае прабачэнні і ўдзячнасць!

Ганаровы старшыня беларускага ПЭН-цэнтру,

экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Някляеў.

08.12.11 12:36



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў