НАМ ГАЦІЦЬ ДА ВОЛІ ГАЦЬ!

Прасветлены сёння дзень у нашым прыцемненым жыцці. Прычым, як для меня, дык прасветлены ён падвойным святлом: вызваленнем Зьмітра Дашкевіча і днём народзінаў Генадзя Бураўкіна.


Паміж гэтымі падзеямі няма, на першы погляд, ніякай сувязі – і ўсё ж яна ёсць. Гэта сувязь пакаленняў, сувязь людзей, сэнс жыцця якіх – Беларусь. Яна – іх малітва і вера, іх любоў і надзея. Яна – іх дух і кроў. І пакуль будуць такія людзі, датуль будзе Беларусь, як бы і хто б ні завіхаўся, каб яе не было…

Нам гаціць да волі гаць

Кожным пакаленнем.
З днём народзінаў, Генадзь!
Зьміцер, з вызваленнем!


.
28.08.13 13:16



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў