УКРАІНА - ГЭТА НЕ БЕЛОРУСІЯ

20 студзеня 2014 года. Кіеў. Каля дзесяці гадзін вечара. На вуліцы Грушэўскага пад воклічы “Банду - гець!” выбухаюць шумавыя гранаты, гараць “кактэйлі Малотава”.

Еўрапейская плошча рыхтуецца да начнога супрацьстаяння.

На Майдане паляць фотаздымкі Януковіча з надпісамі “Погиб при исполнении предательства Украины!” і наклад газеты “Голас Украіны”, дзе надрукаваныя рэпрэсіўныя законы ўлады ад 16 студзеня. Са сцэны выступае народны дэпутат Ігар Сабій. Кажа звыклыя ўжо для Майдану словы пра злачынны рэжым, пра неабходнасць змагання, пра непазбежную перамогу народа. А ў самым канцы выгуквае:  “Украіна - гэта не Белорусія! Украінцы - свабодалюбівая нацыя!”

Украінец назваў Беларусь гэтаксама, як называюць яе рускія. І срава тут зусім не ў законах граматыкі. Проста Беларусь мы пакуль не заслужылі. Не займелі, не здабылі.

І яшчэ адна рэч... Нават больш істотная за тое, як і хто называе Беларусь. Яна ў тым, што словы: “Украіна - гэта не Беларусь! Украінцы - нацыя свабодалюбівая!” - сталі ўжо таксама звыклымі. І не толькі для Майдану...

20.01.14 23:07



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў