ЗМЕНЫ СУВЯЗЯЎ

У звязку з выданнем кнігі «Голас волі з-за кратаў», што супала ў часе з выказваннем амбасадара Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь Іосіфа Шагала пра беларускіх палітвязняў, - публікацыя ў "Нашай Ніве" апавядання “Змены сувязяў”.

Уладзімір Някляеў. Змены сувязяў. 
Апавяданне

– Я магу сказаць, што я пра вас думаю. Я не думаю пра вас нічога!
Гэта няпраўда. Ён пра мяне думае. Хутчэй за ўсё, думае нешта кепскае, таму кажа, што не думае нічога.
– Вы дарма ў гэта ўлезлі. Яно не магло ў вас выйсці, бо яно не ваша.
Бадай, так. А кажа, што нічога не думае.
– А вы ніколі нічым не сваім не займаліся, доктар?
Ён маўчыць, унурыўшыўся ў сваё, з чаго вынікае, што нічым не сваім ён не займаўся ніколі.
– І не змушалі вас?..
Маўчыць.
Што ж, сапраўды яно не магло ў мяне выйсці, бо яно не маё. Тое, што не тваё, выйсці ў цябе не можа. Гэта зразумела кожнаму ад пачатку. Але ад пачатку зразумела кожнаму і многае іншае. Напрыклад, тое, што ён памрэ, і ёсць, хоць і няпэўная, верагоднасць, што паўстане па смерці прад Боскім судом. І што? Кожны баіцца суда? Ды кожны мяркуе, што ўсе сканаюць, а ён – не. Невядома як, але пазбегне смерці. Можа, праз дасягненні медыцыны.
Доктар, ці чалавек, якога лічу я доктарам, бо ён змушае мяне глынаць пігулкі, кажа:
– Гэта вам не дапаможа.
Ён не мае на ўвазе медыцыну. Хоць, можа быць, і мае, мы якраз пра яе гаварылі. Я стараюся не маўчаць, гаварыць і гаварыць з ім, каб ён услухаўся, угледзеўся ў мяне. Усвядоміў, хто я такі, і паспрыяў, каб з мяне знялі кайданкі, якімі я прышпілены да ложка.
– Трывайце.
Я трываю… Хочу толькі, каб ён зразумеў, што нельга з чалавекам, які не доктар, але пра тое, як ствараюць свае ланцужкі і ўзаемадзейнічаюць нейроны, ведае не менш за доктара, гэтак абыходзіцца.
– Я не магу спыніць актыўныя допыты.
Добра, няхай актыўныя допыты, як называюць тут катаванні, спыніць ён не можа, але ж ён доктар, ён даваў клятву Гіпакрата і абавязаны ў любым выпадку быць на маім баку. Угаварыць, упрасіць, каб з мяне знялі кайданкі, адшпілі ад ложка, дазволілі зрабіць хоць некалькі крокаў ад сцяны да сцяны. Але ён нікога не ўгаворвае і не просіць ні аб чым нікога…

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=122594

.
14.02.14 22:01



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў