РЫГОР БАРАДУЛІН

Рыгора Барадуліна не стала...
Беларусь страціла найвялікага свайго паэта... 
Найгоднага сына... 
Нацыянальнага генія...

Некалі я напісаў на кубку, падараваным яму на дзень народзінаў:

Атруту часу піць -
Не мёд на бараду ліць.
Дай Божа вечна жыць
І вечна барадуліць!

Не выйшла вечна... Фізічна не выйшла... Але ён стварыў несмяротную паэзію - і ў ёй, у несмяротным беларускім слове, у несмяротным беларускім духу Барадулін будзе вечна. 

Яго не стала ў Даравальную нядзелю... 
Даруй, Рыгор... Мне, тваім неабачлівым сябрам, разумнікам і дурням, беларусам, якія аглухла не чулі цябе, прарока праўдзівага, а слухалі прарокаў ілжывых, - усім нам даруй... А калі некаму й не даруеш, дык што ж - ты меў заўсёды на тое права зямное, а цяпер маеш і права нябеснае...

Мне нясцерпна будзе не хапаць цябе... Невыносна...


.
02.03.14 19:58



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў