ВОЛЯ Ў КУЛАКУ!


25 сакавіка - дзень Волі. У змаганні за яе беларусы не адны. Разам з намі намагаюцца вырвацца з несвободы ўкраінцы, рускія. А тыя, хто хацеў бы трымаць Волю ў кулаку, спрабуюць заціснуць у кулак усіх і кожнага, хто за яе паўстае.

24 сакавіка кіраўніцтва Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных зносін звольніла з працы прафесара Андрэя Зубава. “Оставляя на совести Зубова А.Б. неуместные и оскорбительные исторические аналогии и характеристики, руководство МГИМО сочло невозможным продолжение работы Зубова А.Б. в институте», - напісана на сайце адміністрацыі. Фармальна адзін з вядучых расійскіх вучоных звольнены па падставе п. 8 арт. 81 Працоўнага кодэкса РФ (за амаральны ўчынак).

З прафесарам Андрэем Зубавым я сустрэўся нядаўна ў Маскве на кангрэсе «Супраць вайны, супраць самаізаляцыі Расіі, супраць рэстаўрацыі таталітарызму». Гадоў пяць я не бачыў яго, і праз гэты час ён яшчэ болей нагадаў мне дэпутата расійскай Дзяржаўнай думы пачатку мінулага стагоддзя. І чамусьці не другой ці трэцяй, а Думы чацвёртай, апошняй, на якой сфармавалася ліберальная Прагрэсіўная партыя: вось параўнайце прафесара А. Зубава (на фота) з лібералам-прагрэсістам П. Рабушынскім, які між іншым таксама быў выбітным рускім вучоным.

П. Рабушынскі памёр у Францыі. У эміграцыі. А. Зубава, які валодае некалькімі замежнымі мовамі ўключна з тайскай, куды толькі ні запрашаюць. Ён эмігрыраваць не збіраецца.



Каб зразумець, хто такі прафесар Андрэй Барысавіч Зубаў, дастаткова паслухаць хоць одну лекцыю (http://www.google.ru/#newwindow=1&q=андрей+борисович+зубов), прачытаную ім у тым жа Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных зносін, які ён у 1974 годзе скончыў і з якога ў 2014 годзе  выгнаны за свае палітычныя погляды, за сваю грамадзянскую пазіцыю, за пратэст супраць дзеянняў Расіі ў дачыненні да Ўкраіны. Некаторыя з тых лекцый я слухаў, час ад часу наязджаючы ў Маскву. Гэта лекцыі па гісторыі рэлігій палеаліта і неаліта, Егіпта, Індыі і Месапатаміі, па гісторыі іслама і іудаізма, будызма і хрысціянства, і г.д. і г.д. Апроч таго, прафесар Зубаў - адзін з найаўтарытэтных знаўцаў рускай гісторыі, адказны рэдактар кнігі “Гісторыя Расіі. ХХ стагоддзе”, пра якую пісалі, что яе трэба читать всем, кто хочет быть сознательным русским, кто хочет покончить с русской катастрофой XX века.

Ну, прачыталі... І што? Тыя людзі, “сознательные русские”, якія першымі гэтую кнігу прачыталі, калегі прафесара Зубава якраз і выгналі яго з працы, з інстытута...

Памаўчым пра мараль.

Хто вінаваты? Пуцін?.. Але не Пуцін выганяў...

Што рабіць? “Собрать бы книги все да сжечь?..» Ну, калі не мяняюць у сутнасці сваёй рускую свядомасць, не змяняюць плынь рускай гісторыі ўсе разам кнігі, якія пра яе напісаныя?..

Не ведаю.

Але ведаю адно: менавіта такімі людзьмі, як прафесар Андрэй Зубаў, якія не баяцца ісці супраць плыні, Расія можа - і будзе – ганарыцца. Гэта яны, а не Пуцін з Лаўровым насамрэч любяць (дакладней, можа быць, і любяць, “но странною любовью”) Расію, як бы падпісваючыся пад словамі да канца - нават пасля таго, як Расія забрала ў яе сына - да крыжа ўлюбёнай у яе Ахматавай:

Я была тогда с моим народом

Там, где мой народ, к несчастью, был.

 

 

.
25.03.14 12:30



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў