КАСТУСЮ ЦВІРКУ - 80!

Найважкі культурніцкі, грамадскі праект савецкага часу - выданне «Беларускай энцыклапедыі», распачатае Петрусём Броўкам. Найважкі культурніцкі, грамадскі праект часу паслясавецкага - «Беларускі кнігазбор», распачаты Кастусём Цвіркам. І няхай хто заўгодна выдумляе якія заўгодна эпіграмы («Пятрусь Броўка піша лоўка, піша лоўка і даўно, але ўсё, што ён напіша, або дрэнь, або г…», «Кастусь Цвірка з'еў зацірку - так і сцёрся Кастусь Цвірка»), ёсць тое, што ёсць: вялізная праца на карысць Беларусі, на развіццё нацыянальнай культуры. І толькі гэта застанецца.


Час сягоння цыркавы:

Без мазгоў, без галавы

Скачуць, быццам на канаце,

І чужые, і свае,

А Кастусь Ляксеіч Цвірка

Абыходзіцца без цырка:

Ён у беларускай хаце

Ціха кнігі выдае.

З 80-годдзем, Кастусь Аляксеевіч! Дай Бог табе здароўя, сілы цягнуць воз, у які ты ўпрогся!

28.03.14 17:23



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў