ЗЯНОНУ ПАЗЬНЯКУ — 70

Зянону Пазьняку — 70. Амаль 20 з іх ён, знакавая постаць сучаснай беларускай гісторыі, пражыў у эміграцыі. Для яго, чалавека, які ўсёй сваёй сутнасцю знітаваны з Беларуссю, гэта ці не найцяжкае выпрабаванне ў жыцці. Таму найпершае, што жадаю яму: вяртання на Радзіму. Тым больш, што з дня, калі гэта стане магчымым, пачнецца і вяртанне Беларусі — як бы з эміграцыі да самой сябе. 
Наша вяртанне да волі.

 

ВОЛЯ
Зянону Пазьняку

Рака крывi за волю — праз вякi... 
Калi i хто той волi меў даволi? 
Зацятыя рабы зацятай волi
Не лепей, чым яе рабаўнiкi.

Нiхто не змог, як воля, вольным стаць... 
Хоць абдымайся з воляю аберуч — 
Паэту вольнай птушкай не спяваць,
Не паляваць тырану вольным зверам.

А вольны, можа, толькi плач сiрочы, 
Няўцямны крык у прадсмяротны час, — 
I кожны з нас здабудзе волю двойчы,
I двойчы згубiць волю кожны з нас.

Усiм на волю Бог дае iспыт —
I не займець збавення ад iспыту: 
Адзiн раз воля — калi ты з нябыту, 
Другi раз воля — калi ты ў нябыт.




.
24.04.14 14:50



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў