Парад патрыётаў

Амаль дваццаць год таму, пасля рэферэндуму 1995 года, праз які Лукашэнка адмяніў нацыянальную мову, сімволіку, гісторыю, я сказаў яму, што тым самым ён адмяніў па-сутнасці беларускую дзяржаўнасць. Ён ускіпеў: “Нічога я не адмяніў! Дайце час - і ўсё ў вас будзе!..”

Ён так і сказаў: “У вас…” Не ў яго, бо яму яно нібыта без патрэбы.

Вось, нарэшце, пасля паходу Пуціна на Украіну, якая трымаецца выключна на нацыянальным духу, спатрэбілася. І яму, і ягоным служкам, якія ўслед за ім, спачатку прэм’ер, за прэм’ерам віцэ-прэм’ер - у адзін голас: «Гэта будзе жахліва, калі мы страцім мову!”

Аказваецца, не нямыя. І не глухія. Дык чаму не чулі, маўчалі, калі пра гэта казалі, крычалі так, што кроў ішла горлам, найлепшыя сыны нацыі! Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Янка Брыль, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін… 

Бо там, дзе Быкаў, дух. А там, дзе Лукашэнка, плоць. Вось пра яе і клопат.

Магчыма, не толькі пра яе. Можа быць. Нешта ж павінна цепліцца беларускае і ў тых, хто “белорус на русском языке”. Як той жа Лукашэнка, які даводзіў мне, што руская мова - гэта насамрэч мова беларусаў, і ён не збіраецца яе рускім аддаваць. Прынцыпова.

Відаць, усё ж надышоў час паступіцца "прынцыпамі". Аддаць рускім належнае. Каб не аддаць сваё.

.
17.10.14 19:39



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў