ЗАБІЛІ БАРЫСА НЯМЦОВА

У Маскве забіты Барыс Нямцоў...


Проста па сэрцы рэзанула. Адзін з лепшых сыноў Расіі, якая пажырае і пажырае, не паспяваючы кроў з роту выціраць, сваіх дзяцей...
Хто забіў?
Тыя, хто распачаў і доўжыць, доўжыць, нягледзячы ні на што, бандыцкую вайну.
Бандыцкая вайна нараджае бандытаў.
Іх не знойдуць, бо яны - паўсюль. А калі знойдуць, ні судзіць, ні караць не будуць. Схаваюць ад суда. Бо ў сённяшняй Расіі яны - патрыёты.



28.02.15 1:30

Уладзiмiр Някляеў