ПРЭМІЯ ІМЯ СВЯТЛАНЫ

Прамінула чатары гады як не стала Святланы Навумавай...

Яна была адной з першых у спісе заснавальнікаў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” разам з Рыгорам Барадуліным, Генадзем Бураўкіным, Васілём Лявонавым, Генадзем Грушавым... На вялікі жаль, гэтых светлых, таленавітых, высакародных людзей сёння няма з намі... Але застаецца наша памяць пра іх, наша глыбокая ўдзячнасць ім, і прэмія імя Святланы Навумавай - адна з выяваў нашай памяці і ўдзячнасці.

 

Лонг-ліст намінантаў

на прэмію імя Святланы Навумавай (дадаецца)

9-га сакавіка пачалося вылучэнне прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі імя Святланы Навумавай. На сайце navumava.by вы можаце прапаноўваць свае імёны ці праекты, а пасля скаладання шорт-ліста прагаласуеце за таго ці іншага намінанта.

Лонг-ліст папаўняецца штодня, дэдлайн — 23 гадзіны 15-га сакавіка.

Вось чые імёны і якія праекты ўжо былі названыя.

Журналістыка:

Таццяна Гусева – за двухгадовы цыкл у інтэрнэт-газеце «Салідарнасць» «Жизнь (не)обыкновенного белоруса»

Віталь Цыганкоў – карэспандэнт «Радыё Свабода», за палітычныя блогі на сайце радыё і ў фэйсбуку

Аляксандр Тамковіч — фрылансер, за серыю палітычных партрэтаў у газетах «Новы час» і «Свободные новости плюс» , а таксама артыкулаў на сайце «Хартыя-97″

Руслан Гарбачоў - карэспандэнт інтэрнэт-газеты «Салідарнасць», за серыю палітычных публікацый

Дзяніс Лаўнікевіч — аглядальнік шэрагу расійскіх СМІ, за матэрыялы пра Беларусь палітычнага і сацыяльна-эканамічнага характару

Алёна Андрэева-Шарамет — вядоўца перадачы «Амплітуда» на сайце TUT.BY

Дзмітрый Гурневіч, Павел Мажэйка — вядоўцы ток-шоў «Два на два» на тэлеканале «Белсат»

Аналітыка:

Уладзімір Кавалкін — каардынатар праекта «Кошт урада», аўтар шэрагу матэрыялаў пра дзяржаўныя выдаткі (напрыклад, пра кошт сайта Следчага камітэта ці куплю «залатых» валідатараў для МІнсктранса)

Андрэй Паратнікоў — эксперт, за аналітычныя матэрыялы ў галіне нацыянальнай бяспекі і ваеннай сферы

Аляксандр Алесін — аглядальнік газеты «Беларусы і рынак», за матэрыялы ў галіне нацыянальнай бяспекі і ваеннай сферы

Юрый Дракахруст — аглядальнік «Радыё Свабода», за шэраг артыкулаў і аналітычных перадач на радыё

Валерый Карбалевіч — палітолаг, за шэраг артыкулаў у розных выданнях (электронных і друкаваных) і аналітычныя перадачы на «Радыё Свабода»

Сяргей Нікалюк — супрацоўнік НІСЭПД, за аналіз праз сацыялагічныя дадзеныя палітычных працэсаў Беларусі.

«Надзея»: малады палітык/актывіст года:

Віктар Янчурэвіч, Дзяніс Кобрусеў — ініцыятыва «Еўрапейская перспектыва», займаецца праблемай ўшчыльнення мікрараёнаў і знішчэння зялёных зон

Вольга Кавалькова — сябра БХД, прымала ўдзел у выбарах у Мінскі гарсавет, арганізоўвала працэс назірання за правядзеннем галасавання

Задума года:

KaliLaska —  дабрачынны магазін (падрабязней можна даведацца тут)

 

.
12.03.15 13:05



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў