З ДНЁМ ВОЛІ!

Каму б і як ні карцела “выправіць” гісторыю, перавесіць партрэты і перанесці даты, ёсць тое, што ёсць: 25 сакавіка — дзень, у які на паседжанні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі была прынятая дэкларацыя аб «Нізалежнай і Вольнай Дзяржаве».

Няхай была вайна, акупацыя. Няхай тыя, хто адмаўляў беларусам у іх праве на дзяржаўнасць, пацяшаліся над “так называемым «национальным движением» белорусов, над “определенно бездарной и смешной «государственностью» белорусских деятелей”. 

Няхай іх нашчадкі пацяшаюцца над беларускай дзяржаўнасцю і сёння — гэта ўжо не гісторыя, а каментары да яе. Гісторыя — гэта дзень Волі. Найпершае, найвысокае свята з усіх нашых святаў.

Свята гэтае можна забараніць на Плошчы, на вуліцы, але яго не забараніць, не адмяніць у беларускіх сэрцах. Яно пракладзе сабе шлях праз усе забароны, як прабіла цэнзурную заслону дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА, якое раптам запрасіла ўсіх беларусаў святкаваць разам! 

І гэта зусім не выпадковасць, як тое падае кіраўніцтва дзяржаўнай фабрыкі навін. Гэта — шлях Волі, якая ва ўсім, якая ні ў чым не ведае спыну, і я б не раіў ставаць на яе шляху ні галоўнаму рэдактару БелТА, ні галоўнаму кіраўніку краіны.

Якраз цяпер, у час, які патрабуе ўсенароднага яднання перад відавочнымі вонкавымі пагрозамі, шырокае святкаванне Дня Волі магло б стаць важкім крокам да адзінства, дэманстрацыяй рашучасці беларусаў у адстойванні сваёй незалежнасці, дзяржаўнасці.

Так магло быць, калі б на такі крок мелася мужнасць, адчуванне адказнасці перад гісторыяй, здольнасць узняцца над страхам і ўпусціць у сваё сэрца Волю. Усіх тых, хто на гэта здольны, 25 сакавіка Воля чакае на сваім свяце.

.
25.03.15 10:46



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў