ЁСЦЬ ЖЫЦЦЁ І ПА-ЗА ПАЛІТЫКАЙ

Дальбог, ёсць жыццё і па-за палітыкай...
12 і 13 красавіка ў Польшчы прайшлі прэзентацыі майго рамана “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” у перакладзе на польскую мову. За дзень да прэзентацыі ў Гданьску тэатр WYBRZEŻE паказаў спектакль “Двое ў тваім доме”, у аснове якога - наша з Вольгай жыццё падчас хатняга арышту. І вось мы сядзім у тэатральнай залі і глядзім на сцэну, на якой нам паказваюць тое, што і як з намі было...
Дзіўнае адчуванне.
Напачатку спрабуеш суаднесці сябе з акторам, параўнаць тое, што робіць ён, з тым, што рабіў ты, а пасля (і даволі хутка) забываеш, што дзея, якая разгортваецца на сцэне, мае нейкія адносіны да цябе, тваёй жонкі, а проста перажываеш гісторыю кахання, драму чалавечага жыцця - і напрыканцы ўстаеш разам з залай, якая авацыямі дзякуе акторам за дзве гадзіны моцных эмоцый і кідае на сцэну кветкі...
Наймацнейшая акторская праца ў спектаклі - Магдалена Боць у ролі Вольгі Някляевай. “Ёсць у ёй нешта нашае”, -думаў я, гледзячы на таленавітую (і прыгожую) актрысу. І не памыліўся: продкі Магдалены з Беларусі.
Вольга сказала на гэта: “Ды амаль усё, што ў Еўропе прыгожае і таленавітае, у глыбіні сваёй, у каранях – беларускае”. І я не стаў з ёй спрачацца.

На фота: сцэны са спектакля “Двое ў тваім доме” (рэжысёр Rudolf Ziolo).

14.04.15 20:04



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў