Чаму я ствараю рух за выратаванне Беларусі

Брытанскі беларусіст Джым Дынглі, які пасля смерці айца Надсана займаецца (уваходзячы ў склад Апякунскай рады) Скарынаўскай бібліятэкай у Лондане, кажа, што пры немалых выдатках на ўтрыманне бібліятэкі (толькі падатак на нерухомасць, на будынак - 4000 фунтаў у год), ёй ніхто не карыстаецца, апроч яшчэ аднаго брытанскага беларусіста, прафесара Арнольда Макміліна.
Ён быў у мяне ў гасцях, мая жонка спытала: “Гэта так?” - і звычайна вясёлы прафесар панурыўся…

Гэтакі сённяшні стан беларускасці.
У Магілёве ў беларускім класе - адна вучаніца, у Лондане ў беларускай бібліятэцы - адзін чытач. А ў мяне яшчэ пытаюцца, чаму я ствараю рух за выратаванне Беларусі?..

01.06.15 7:37



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў