ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ КУПАЛЫ

1942 год, вайна. Мінск акупаваны. Купала ў Казані. Бюро ЦК КП(б)Б прымае пастанову аб скліканні ў Казані чарговай сесіі Беларускай акадэміі навук. Купалу даручаецца выступіць на сесіі з дакладам. Тэзісы даклада высылае яму сакратар ЦК КП(б)Б Гарбуноў. І вось што павінен быў прамовіць Янка Купала на той сесіі 12 сакавіка 1942 года:

«Але яны (немцы. — У. Н.), гэтыя крывавыя дзяблы, яшчэ прабуюць прыкідвацца нявіннымі авечкамі і спекуляваць сумленнымі і чыстымі імёнамі! Кажуць нават, што яны вуліцу, па якой я жыў у Мінску, назвалі маім імем. таксама, бачыце, «паважаюць» пісьменніка. Але будзьце вы прокляты, крывавыя вырадкі, — за такую павагу! Спачатку вы паслалі сотні самалётаў. Спалілі гэтую вуліцу дашчэнту, кінулі дзесяткі бомбаў на мой дом. Спалілі яго разам з маімі рукапісамі — а цяпер вы прыкідваецеся прыхільнікамі культуры. такой надругі над культурай свет яшчэ не бачыў. І я, сумленны савецкі пісьменнік, плюю ў ваша агіднае крывавае фашысцкае рыла і ўсім сэрцам сваім жадаю пагібелі вам, катам беларускага народа, катам беларускай культуры».

Купала выкрэслівае з даклада тое, што напісаў сакратар ЦК.

Чаму? 
Бо не іменем Івана Луцэвіча, паэта Янкі Купалы была названая немцамі вуліца ў Мінску, а іменем Івана Луцкевіча, аднаго з пачынальнікаў беларускага Адраджэння, заснавальніка Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, памерлага ў 1919 годзе. Але ў “інфармацыі” (даносе, напісаным на Купалу) прозвішчы зблытаныя. Ну, “памыліўся” нехта ў адной літары, з кім не бывае…

18 чэрвеня Купала прыязджае з Казані ў Маскву — і праз дзесяць дзён урадавую тэлеграму атрымлівае ў ташкенце Якуб Колас:
«Правительственная. Ташкент. Союз писателей. Коласу Якубу.Извещаем смерти нашего любимого Янки Купалы. Зампредсовнаркома Крупеня. 29 июня 1942».

А вось што напісана пра смерць Купалы ў аператыўным данясенні на імя наркама ўнутраных спраў СССР Л. Берыі (з копіямі Сталіну і Молатаву).
«28 июня в 22 часа 30 минут в гостинице «Москва» упал в лестничную клетку и разбился насмерть поэт Белоруссии Луцкевич Иван Доминикович».
Не Луцэвіч «упал и разбился насмерть», а Луцкевіч... Менавіта той чалавек, чыім іменем названая немцамі вуліца ў Мінску, і хто пасля гэтага проста мусіў “упасть в лестничную клетку”.
(З эсэ “Шлях”).


Старшыня ЦВК СССР М. Калінін уручае ордэн Леніна Я. Купалу. Масква. 1939 г.

.
28.06.15 19:39



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў