РАЗВОДКА

“Правакацыі - высокія тэхналогіі палітыкі”, - сказаў мне на допыце адзін з начальнікаў КДБ, калі я абвінаваціў ягонае ведамства ў правакацыях на Плошчы 2010 года.
Гэтымі “высокімі тэхналогіямі” цяперашні беларускі рэжым эфектыўна карыстаецца ўжо 20 гадоў. Найчасцей у адносінах да дэмакратычнай супольнасці. І карыстаецца эфектыўна, пра што найперш сведчыць стан палітычнай апазіцыі.
Запрашэнне на прэс-канферэнцыю Лукашэнкі прадстаўнікоў адных незалежных СМІ ў абыход іншых - правакацыя. Звычайная “разводка”. І, мяркуючы па тым, што ў журналісцкім асяродку пачалося публічнае высвятленне асабістых адносінаў, “разводка” ўдалася. 
Дзіўна.
Калі не дзіўна, дык шкада.
.
06.08.15 12:28



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў