ДА ГРАМАДЗЯНАЎ БЕЛАРУСІ

Кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі заявіла аб намеры размясціць на тэрыторыі Беларусі сваю ваенную базу. Заява зробленая ў аднабаковым парадку - без уліку волі і жадання беларускага народа.

Мы не павінны гэтага дапусціць!

Размяшчэнне расійскай ваеннай базы супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пагражае нашай незалежнасці, наўпрост уцягвае Беларусь у небяспечнае супрацьстаянне з суседзямі ў Еўропе, ператварае нашу краіну ў плацдарм вайны, робіць яе ваеннай мішэнню, ставіць пад рэальную пагрозу само жыццё беларусаў.

Мы мусім гэтаму супрацьстаяць! Усе разам, незалежна ад нашых палітычных поглядаў і перакананняў!

Заклікаем усіх грамадзянаў Беларусі выявіць наша нацыянальнае адзінства і беларускі патрыятызм, нашу волю да змагання за незалежнасць Бацькаўшчыны!

УСЕ - НА НАРОДНЫ СХОД «ЗА МІРНУЮ, НЕЙТРАЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ!» НА ПЛОШЧЫ СВАБОДЫ Ў НЯДЗЕЛЮ, 4 КАСТРЫЧНІКА а 17.00!

Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч..
03.10.15 10:15



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў