ЗА ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ І НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ!

Сумесным рашэннем Ініцыятыўнай групы і Арганізацыйнага камітэта па стварэнні грамадскага Руху «ЗА ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ І НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ БЕЛАРУСІ!» ў бліжэйшым часе мае адбыцца Ўстаноўчы сход. У звязку з гэтым у грамадзянаў і арганізацый, гатовых падтрымаць Рух, узнікаюць пытанні пра мэты і задачы Руху, а таксама пра ўмовы сяброўства ў ім і кірунках ягонай дзейнасці. Калі ласка, вось вытрымкі са Статуту.

СТАТУТ
Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання
«ЗА ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ І НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ!»

2. МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, ПРАДМЕТ I МЕТАДЫ ДЗЕЙНАСЦІ РДАГА «ЗА ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ І НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ!»

2.1. Мэтамі РДАГА «За дзяржаўнасць і незалежнасць!» з’яўляюцца садзейнічанне ўмацаванню дзяржаўнасці і незалежнасці Беларусі, пабудове ў Рэспубліцы Беларусь дэмакратычнай прававой дзяржавы, развіццю грамадзянскай супольнасці, нацыянальнай культуры і адукацыі, народнай гаспадаркі, умацаванню патрыятычных традыцый беларускага народа.

2.2. Задачамі РДАГА «За дзяржаўнасць і незалежнасць!» з'яўляюцца:

– садзейнічанне ўмацаванню дзяржаўнасці і незалежнасці Беларусі;

– умацаванне прававых гарантый беларускай дзяржаўнасці, праца па ўздыме беларускага патрыятызму;

– садзейнічанне захаванню і развіццю беларускай мовы, культуры, праца па паглыбленні нацыянальнай самасвядомасці;

распрацоўка праектаў і праграм, накіраваных на дасягненне статутных мэтаў;

– аналіз грамадскіх, сацыяльных і эканамічных праблем краіны, пошук шляхоў іхняга вырашэння;

– садзейнічанне станаўленню ў грамадстве прынцыпаў прававой дзяржавы, патрыятызму, сацыяльнай справядлівасці, законнасці і роўнасці.

2.3. Прадметам дзейнасці РДАГА «За дзяржаўнасць і незалежнасць!» з'яўляецца дзейнасць, скiраваная на дасягненне статутных мэтаў.

3. СЯБРЫ РДАГА «ЗА ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ І НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ!», IX УЛІК, ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ

3.1. Сябрамі РДАГА «За дзяржаўнасць і незалежнасць!» могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь і грамадзяне іншых краін, якія дасягнулі 18 гадоў, спрыяюць ажыццяўленню мэтаў і вырашэнню задач РДАГА «За дзяржаўнасць і незалежнасць!» і падпарадкоўваюцца ягонаму Статуту.

3.2. Сяброўства ў РДАГА «За дзяржаўнасць і незалежнасць!» можа быць як асабістае (фізічныя асобы), гэтак і калектыўнае: грамадскія аб’яднанні, саюзы, установы, арганізацыі, ініцыятывы, якія падзяляюць мэты і задачы РДАГА «За дзяржаўнасць і незалежнасць!»

Варта дадаць да гэтага, што рэгістрацыя, або адмова ў рэгістрацыі Руху “За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі!” ды іншых не зарэгістраваных грамадскіх арганізацый стане паказальнікам таго, наколькі супадаюць словы і дзеянні беларускіх уладаў, якія сёння, падчас выбарчай кампаніі, заяўляюць пра сваю гатоўнасць да правядзення дэмакратычных рэформаў у краіне.


04.10.15 10:15



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў