Да гадавiны "рэферэндуму"

19 гадоў таму, 24 лістапада 1996 года, быў праведзены 2-гі лукашэнкаўскі “рэферэндум”. 

Cваім 1-ым “рэферэндумам” у 1995 годзе Лукашэнка скасаваў беларускую мову, пазбавіў беларусаў спрадвечных нацыянальных сімвалаў. 
Праз 2-гі “рэферэндум” ён замацаваў сваё права на пажыццёвую ўладу, усталяваў у Беларусі дыктатуру. 

У абодвух выпадках ён учыніў гвалт над Канстытуцыяй, здзейсніў дзяржаўнае злачынства, за што падлягае суду і пакаранню.
Каб нагадаць пра гэта, заклікаю ўсіх неабыякавых грамадзянаў на акцыю з нагоды 19-й гадавіны 2-га “рэферэндуму”. З собой браць свечкі, зьнічы, партрэты зніклых палітыкаў, беларускія нацыянальныя сімвалы.

Збіраемся ў аўторак, 24 лiстапада а 18.00 на праспекце Незалежнасці, 21 (каля ГУМа)



.
23.11.15 19:55



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў