ПАЎСЮЛЬ СВАЁ ЖЫЦЦЁ

5-годдзе Плошчы адзначыў у Слоніме, сустрэўшыся з актывістамі апазіцыі.

У рэгіёнах няма такой зацятай міжсабойнай барацьбы, якую вядуць кіраўнікі апазіцыйных структур у Мінску. На сустрэчу прыйшлі і прадстаўнікі БНФ, і “Справядлівага свету”, і руху “За свабоду”. Усяго чалавек каля трыццаці, усе прыязна адзін да аднаго настроеныя. Такое адчуванне, нібы Мінск жыве сваім жыццём, а рэгіёны – сваім...

Загаварылі пра Кангрэс дэмакратычных сіл, правесці які заклікалі апазіцыю вядомыя прадстаўнікі культуры і грамадскія дзеячы. Спытаў прысутных, ці падтрымліваюць яны ідэю правядзення Кангрэсу? Так, падтрымліваюць. Усе прагаласавалі “за”, толькі адзін устрымаўся. І ўсе, хто выказваўся, казалі пра тое, што Кангрэс патрэбны, каб да парламенцкіх выбараў прыйсці з адзіным пасланнем да грамадства і адзіным патрабаваннем да ўлады: унесці змены ў выбарчае заканадаўства. Толькі супольная, цвёрда заяўленая пазіцыя можа змусіць рэжым пайсці на дэмакратызацыю выбарчага працэсу. Без гэтага ніякія спадзяванні на рэформы пад уплывам чарговага палітычнага пацяплення ў стасунках з Еўропай і ЗША не спраўдзяцца, ніякіх “мірных перамен” не дачакаемся.

Дык вось у рэгіёнах – так. А ў Мінску – інакш: кіраўнікі апазіцыйных структур пакуль устрымліваюцца...

Паўсюль сваё жыццё.

19.12.15 20:45



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Уладзiмiр Някляеў